Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У араторыі прайшла фармацыйная сустрэча аніматараў Беларусі
Навіны
09.11.2015

Фармацыйная сустрэча салезіянскіх аніматараў Беларусі адбылася ў Мінску 7-8 лістапада 2015 г. Гасцінна прыняў маладых людзей араторый імя св. Яна Боско. Адказныя за фармацыю аніматараў і працу араторыяў святары і сёстры дапамаглі удзельнікам паглыбіць разуменне салезіянскай духоўнасці і ўзрасці ў аніматарскім пакліканні.

Абавязковымі пунктамі фармацыйнай сустрэчы былі некалькі канферэнцый на адпаведныя тэмы, праца па групах і майстар-класы, вясёлыя моманты і, канечне, пасілак. Але фундаментам і кульмінацыяй такіх сустрэч заўсёды з’яўляецца сустрэча з Панам у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту на завяршэнне першага дня і ў св. Імшы, якая завяршае ўсю сустрэчу.

У канферэнцыі, прысвечанай салезіянскай духоўнасці, кс. Павел Шчарбіцкі SDB растлумачыў “як праз мяч прыйсці да святасці”. Чаму адныя, гуляючы ў мяч, могуць стаць святымі, а другія не? Як аказался, стаць святымі і з мячом нескладана, трэба толькі заўважаць простыя рэчы, праз якія мы і можам прыйсці да мэты. Важна гуляць у мяч з чыстым сумленнем, пры гэтым дапамагаць іншаму ў гэтай гульні, быць уважлівымі да ўсіх удзельнікаў каманды... Святасць заключаецца ў дробязях, добрасумленным выкананні штодзённых абавязкаў, ахвярнасці, радасці, якая паходзіць ад чыстага сумлення і лучнасці з Панам, у служэнні іншаму. Гуляць у мяч і быць святым магчыма.

Дэвіз Салезіянскай сям’і – пасланне да сваіх сыноў і дачок генеральнага настаяцеля кс. Анхеля Фернандэса Арцімэ SDB на гэты год – аніматары разабралі з дапамогай кс. Станіслава Краўчынкі SDB. А настаяцельніца візітаторыі EEG c. Габрыэля Родэ FMA, якая ў гэтыя дні наведвае супольнасць сясцёр салезіянак у Мінску, была госцем сутрэчы і па традыцыі “слоўка на дабранач” таксама пакінула для разважання некалькі думак.

Кс. Іван Огар SDB падрыхтаваў для ўдзельнікаў разважанні на тэму “Я – Аніматар!”. Часткай канферэнцыі было сведчанне аб аніматарстве салезіянкі супрацоўніцы Вольгі Красільшчыкавай. Далей, пад час працы па групах аніматары адказвалі на пытанні: хто такі аніматар і як будаваць супрацоўніцтва ў аніматарскай групе. Кожная група прадставіла свае адказы на гэтыя пытанні, а таксама на сама галоўнае – чаго чакае Бог ад салезіянскіх аніматараў? Адказ быў адзін: стаць святымі і прывесці іншых да святасці. Таксама важна адзначыць, што аніматар – гэта пакліканне. Бог кліча да супрацоўніцтва з Ім, і ў гэтых адносінах Ён з’яўляецца вядучым, “галоўным героем”. Задача пакліканага адкрыцца і дазволіць дзейнічаць Богу ў сабе. Вынікам такога падпарадкавання чалавека Богу будзе супакой, бо і адказнасць за дзеянні возьме на сябе Той, Хто дзейнічае – Бог.

На другі дзень сустэчы для аніматараў прайшоў майстар-клас, які правялі салезіянка супрацоўніца Ірына Петрусевіч і дызайнер Сяргей Юхновіч. Яны падзяліліся сваім вопытам напісання артыкулаў і дызайну аб’явак на свята. Гэтыя навыкі аніматары змогуць выкарыстаць на практыцы.

Пад час кульмінацыйнага моманту – на св. Імшы – кожны з удзельнікаў меў магчымасць даверыць Богу атрыманыя веды і новы вопыт. Дарэчы, аб даверы Богу і ўменні супрацоўнічаць з Ім, асабліва, калі мы з’яўляемся беднымі гаварыў у казанні кс. Павел Шчарбіцкі SDB. Святар падкрэсліў вернікам, асабліва аніматарам, важнасць даверу Богу, а таксама, што нам трэба не баяцца аддаваць Богу ўсё, што маем, нават калі гэтае “ўсё” – толькі жменя мукі, альбо дзве лепты. Аддаючы апошняе Богу, атрымліваем ад Яго тыя ж дары памножаныя ў разы.

Завяршылася фармыцыйная сустрэча сумесным фотаздымкам і вельмі смачным абедам. А удзельнікі паехалі дадому ажыццяўляць тое, чаму навучыліся.
 
 Валерыя Карчэўская,  Вольга Перадкова, Ірына Петрусевіч
Матэрыял сайта sdb.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр