Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канцэрт для мам адбыўся ў нашай парафіі
Навіны
18.10.2015
У кастрычніку адзначаюць свята мамы, таму ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску 17 кастрычніка прайшоў канцэрт у гонар мамы! Распачаўся ён святой Імшой а 19 гадзіне.

Пасля Імшы распачаўся канцэрт, на якім прысутнічала шмат мам са сваімі дзецьмі. У канцэрце прымалі ўдзел не толькі дзеці, але таксама і мамы.  
 
Распачаўся канцэрт маленькім прыгожым вершам для мамы, які распавёў наймалодшы ўдзельнік канцэрту! За ім сваю любоў да матуль праз спеў выказвалі дзеці, прадстаўнікі дзіцячага парафіяльнага хору і парафіяне. Асабліва кранаючым былі нумары, прысвечаныя матулям, якія ўжо знаходзяцца ў небе. Таксама яскравым момантам праграмы сталі нумары, у якіх мамы і іх дачкі спявалі разам. 
 
Дакладна, што ў духу св. Яна Боско, праз спевы, вершы і музычныя нумары арганізатары канцэрту паспрабавалі звярнуць нашу ўвагу на роль маці ў жыцці чалавека і неабходнасці цаніць гэты дар і адпаведна рыхтавацца да яго.
 
Напрыканцы канцэрту пробашч парафіі кс. Аляксандр Мятліцкі SDB прыпомніў, што часам варта размаўляць са сваёй матуляй, дзякаваць ёй за яе апеку, любоў і за тое, што яна проста ёсць, бо яна ў нас адна. Дарэчы, ад пробашча таксама прагучала прыгожая песня.
 
Дар'я Купцова
 
 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр