Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Адбылося адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год!
Навіны
20.09.2015
 
20 верасня 2015 года адбылося святочнае адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год. Традыцыйна, свята распачалося святой Імшой а 10 гадзіне. У Касцеле сабралося шмат дзетак, якія пасля летняга адпачынку жадалі па-першае сустрэцца з Езусам у Эўхарыстыі, а потым - у араторыі са сваімі сябрамі, аніматарамі, сёстрамі і святарамі. 
 
Падсілкаваўшыся духоўна падчас святой Імшы, усе дзеці разам з бацькамі,бабулямі і дзядулямі накіраваліся ў араторый, дзе іх ужо чакаў сам святы Ян Боско! Дзеці насамрэч былі здзіўлены, бо заўсёды шмат чулі пра гэтага святога выхавацеля, але ніколі  Яго не бачылі. Святы таксама быў вельмі рады сустрэцца з хлопцамі і дзяўчатамі нашага араторыя і запрасіў іх прагуляцца па вуліцах Турыну - свайго роднага гораду, і завітаць у мясцовыя араторыі. У кожным з гэтых араторыяў нашых дзяцей сустракала асоба, якая дапагала ім праз розныя гульні лепш спазнаць харызму святога Яна Боско.
 
Ксендз Боско заўсёды быў вельмі чулым да сваіх выхаванцаў. Таму заўважыўшы, што дзеці ўжо пабывалі з розных араторыях, шмат каго сустрэлі і атрымалі новыя веды, хутка запрасіў іх да супольнай малітвы і да ўзнагароды, якая чакала дзяцей - парункаў і салодкага стола.
 
Нагадваем, што дзіцячы араторый працуе кожную надзелю з 11 да 13 гадзіны. Святая Імша для дзяцей адпраўляецца кожную нядзелю а 10 гадзіне.
Кацярына Мальцава
  Матэрыял сайта sdb.by
 
 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр