Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прыняў удзел у сустрэчы з Папам Францішкам
Навіны
11.09.2015

10 верасня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане каля 130 біскупаў, якія атрымалі сакру на працягу апошняга года. Сярод гэтых іерархаў быў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Біскупы прыбылі ў Рым на спецыяльны курс, арганізаваны Кангрэгацыяй па справах Біскупаў і Кангрэгацыяй па справах Усходніх Касцёлаў.

 

 

 

 

На заканчэнне аўдыенцыі кожны з біскупаў меў магчымасць падыйсці да Святога Айца і абмяняцца з ім некалькімі словамі. Біскуп Аляксандр Яшэўскі ў размове з Папам падзякаваў яму за тое, што вылучыў яго і ва ўзросце 40 гадоў прызначыў біскупам, тым самым адарыўшы сваім вялікім даверам і надзеяй. Таксама іерарх падзякаваў Пантыфіку за клопат аб беларускім народзе і яго далейшым лёсе, пры гэтым дадаўшы, што гэты клопат відавочны ў розных сітуацыях.

 

«Карыстаючыся нагодай, я ўзгадаў аб прагненні вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і людзей добрай волі ўбачыць Папу на нашай зямлі. У адказ на гэта Святы Айцец моцна паціснуў мне руку і сказаў: “Калі гэтага захоча Пан”», — перадаў біскуп Аляксандр Яшэўскі карэспандэнту Сatholic.by.

 

«Дзякуючы за клопат аб нашым народзе і Касцёле, я перадаў Папу вельмі сардэчнае прывітанне ад усіх і запэўніў, што мы молімся за Святога Айца», — паведаміў біскуп.

 

Пасвячэнне біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB адбылося 27 чэрвеня ў архікатэдральным касцёле ў Мінску.

Кс. Юрый Марціновіч 
Матэрыял сайта  Сatholic.by


 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100