Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Кл. Юрый аднавіў свае манаскія шлюбы
Навіны
08.09.2015

7 верасня ў капліцы на бараўлянскай горцы сабралася салезіянская сям’я з усіх куткоў Беларусі. Нагодай для сустрэчы стала аднаўленне часовых манаскіх шлюбаў клерыка Юрыя Пашкаўца SDB.

Пасля казання, у якім дэлегат салезіянаў на Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB адзначыў, як важна ў сучаснасці быць добрым знакам для іншага, клерык Юрый склаў перад Богам і людзьмі шлюб паслухмянасці, убоства і чыстасці. Гэты момант таксама стаў знакам для прысутнай моладзі – не трэба баяцца аніякіх абставін, Бог заўсёды падтрымае кожнага на шляху яго паклікання.

Пасля св.Імшы да клерыка прагучалі словы віншавання ад усіх прысутных галін салезіянскай сям’і. Асабліва кранальнымі былі словы падзякі да матулі клерыка Юрыя, якая заўсёды падтрымлівала яго і працягвае падтрымліваць на шляху да святарства.

Па добрай салезіянскай традыцыі свята працягнулася ў араторыі, дзе кожнага госця чакаў падсілак і магчымасць асабіста паразмаўляць з клерыкам Юрыем, які зараз будзе несці паслугу ў смаргонскай парафіі св.Міхала Арханёла.

Рэдакцыя сайта ад імя ўсіх вернікаў нашай парафіі хоча падзякаваць Вам, кл.Юрый, за прыклад мужнасці на шляху свайго паклікання. Памятайце, што мы ганарымся Вамі і ўзносім Богу свае малітвы за Вас!

Таццяна Ісакава

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр