Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Салезіянская сям`я Беларусі адзначыла 200-годзе з дня нараджэння св. Яна Боско
Навіны
17.08.2015

16 жніўня 2015 года Салезіянская сям’я ва ўсім свеце ўрачыста адзначыла Юбілей – 200-годдзе з дня нараджэння св. Яна Боско. Святочны стол з гэтай нагоды ў Беларусі быў накрыты ў салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску. На ўрачыстасці сабраліся прадстаўнікі ўсіх галін: святары, сёстры, салезіяне супрацоўнікі і канечне тыя, каму св. Ян Боско прысвяціў усё сваё жыццё да апошняха ўздыху – моладзь. Усіх разам назбіралася каля 600 члавек з усіх куткоў нашай бацькаўшчыны і з па-за яе межаў. 

Святкаванне распачалося ў 11.00 пад дахам новабуючагася ў гонар св. Яна Боско касцёла ўрачыстай Св. Імшой. Узначаліў яе арцыбіскуп, мітрапаліт мінска-магілёўскі  Тадэвуш Кандрусевіч. Канцэлебравалі Св. Імшу таксама дапаможны біскуп Аляксандр Яшэускі SDB, дапаможны біскуп гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, монсеньёр Філіпа Чампанэлі - сакратар апостальскай нунцыятуры, настаяцель салезіянаў на Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB і ўсе салезіяне.

Кс. Віктар Гайдукевіч SDB напачатку Св. Імшы прывітаў ўсіх членаў Салезіянскай сям’і, ганаровых гасцей, моладзь і ўсіх прысутных. Звяртаючыся да біскупаў і прадстаўніка апостальскай сталіцы, кс. Віктар адзначыў, што яны увасабляюць сабою ўвесь Касцёл, і Салезіянская сям’я хоча быць з Касцёлам, падрымліваць і служыць яму на карысць, як і вучыў гэтаму сваіх сыноў св. Ян Боско.

Асаблівыя словы  скіраваў дэлегат да  сваіх субратоў, якія прыбылі на свята не толькі з Беларусі. З Расіі прыехаў кс. Юзаф Занеўскі SDB, які 25 год таму пачаў адраджэнне салезіянскай харызмы ў Беларусі. А кс. Сяргей Гоман SDB прыбыў з місіянерскай С'ера-Леонэ (Афрыка), там ён з’яўляецца сучасным кс. Боско для мясцовай моладзі.

Дэлегат з радасцю прывітаў на свяце сясцёр салезіянак на чале з с. Габрыэляй Родэ FMA, якая ў гэтым годзе была прызначана адказнай за візітаторыю EEG.

Святая Імша цэлебравалася з інтэнцыяй удзячнасці Богу за асобу св. Яна Боско.

Таксама і гамілія Яго Эксцэленцыі Тадэвуша Кандрусевіча была прасякнута духам удзячнасці за працу Салезіянскай Сям’і на беларускай зямлі. Мітрапаліт яшчэ раз нагадаў сабраным аб галоўных этапах падрыхтоўкі да гэтага юбілею і пра галоўныя якасці св. Яна Боско:

перэгрынацыя рэліквій (рука) св. Яна Боско, якая адбылася ў жніўні 2013 года. Тады кс. Боско нібы сваёй уласнай рукой благаславіў Беларусь;

-  у той жа год была заснавана дэлегатура, гэта з’яўляецца новым крокам развіцця харызмы ў краіне і дае новыя магчымасці;

- адкрыццё новага араторыя ў Бараўлянах (так пачаўся юбілейны год) – месца, якое з’яўляецца шпіталем для хворых душаў маладых людзей і школай адносін адно з адным і з Богам, школай, дзе выховаюцца сумленныя грамадзяне, добрыя хрысціяне і у перспектыве шчаслівыя жыхары неба;

- ўрачыстасць св. Яна Боско ў Смаргоні, галоўнай думкай якога былі словы Святога: “Дастаткова таго, што вы маладыя, каб я вас любіў”. Паводле кс. Боско, галоўнымі элементамі выхавання да святасці маладога чалавека з’яўляюцца розум, рэлігія і любоў.

- урачыстасць Марыі Ўспамогі Хрысціянаў ў Дзятлаве. Кс. Боско будаваў сваё служэнне і дарогу да збаўдення чалавека на дзвух калонах – гэта любоў да Езуса Эўхарыстычнага і любоў да Марыі, якая сваім плашчом ахінае кожнае сваё дзіця;

- Дзень адзінства Салезіянскай Сям’і святкавалі ў Жупранах. Тады разважалі над постаццю маці св. Яна Боско Маргарыты Ок’ена – мамы Маргарыты, як называлі яе хлопцы. Гэта простая жанчына змагла выхаваць сына да святасці, прывіла яму любоў да Бога і Марыі, навучыла яго маліцца і перадала асноўныя прынцыпы выхавання, якія Святы выкарыстоўваў потым у сваёй педагогіцы.

- таксама гонарам і радасцю і яшчэ адным этапам падрыхтоўкі да Юбілею з’яўляецца пасвячэнне святара салезіяніна Аляксандра Яшэўскага SDB на біскупа , гэты этап не планавала Салезіянская Сям’я, але яго запланаваў Бог;

- І нарэшчэ сёмы этап – дзень нараджэння св. Яна Боско – таго хто быў з моладдзю і для моладзі да апошняха ўздыху, ахвяруючы ёй працу, малітву і жыццё. Ён быў адпаведным чалавекам у адпаведны час. Актуальным. Ён умеў прачытаць знакі часу і змог даць на іх правільны адказ.  

Важнай падзеяй стаў пераклад Канстытуцый Таварыства св. Францыска Сальскага і Правілаў апостальскага жыцця салезіянаў супрацоўнікаў на родную мову. Падрыхтаваныя выданні былі прынесены да алтара ў працэсіі з дарамі і ўрачыста асвечаны метрапалітам.

Напрыканцы Св. Імшы словы віншаванняў да Сям’і скіравалі шаноўныя біскупы.

Яго Эксцэленцыя біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB падзякаваў Богу за святарскае пакліканне і скіраваў удзячнасць св. Яну Боско за пакліканне салезіянскае. Ён пажадаў кожнаму члену салезіянскай сям’і быць відавочнымі знакамі любові Бога, быць прыкладам, які захоча наследаваць малады чалавек, як гэта калісьці адбылося і з біскупам. Іерарх прыгадаў сабраным пра прыклад любові кс. Боско да Эўхарыстыі, Марыі і Касцёла.

Дапаможны біскуп гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі засяродзіў сваю ўвагу на салезіянах, якія прыехалі калісьці ў Беларусь на місіі з Польшчы, падзякаваў ім за ахвярнасць і адвагу і пажадаў плённай працы салезіянам і надалей.

Кранальным быў зварот кс. Філіпа, які ад імя апостальскага нунцыя павіншаваў са святам Салезіянскую сям’ю. А ад свайго імя падзякаваў кс. Боско, за тое, што ён быў першым святым, з якім святар пазнаёміўся ў дзяцінстве і захацеў убачыць той самы сон, які бачыў св. Ян Боско. Святы стаў прыкладам даверу да Бога для кс. Філіпа. Дзякуючы гэтаму святому ён пазнаёміўся з Салезіянскай сям’ёй у Беларусі, якая стала другой яго сям’ёй, адзначыў кс.  Філіпа. “Другое “дзякуй” кажу вам, святары, сёстры і моладзь! Памятайце, што св. Ян Боска заўсёды будзе вашым айцом. Бог блізка” Таксама монсеньёр выказаў удзячнасць беларусам за прыклад глыбокай духоўнасці, моцнай веры і пакоры, і выказаў упэўненасць, што Бог задавалены беларускім народам.

Архіпастрыр у чарговы раз падкрэсліў важнасць салезіянскай харызмы і служэння. Параўнаўшы салезіянаў з прыгожай кветкай, ён пажадаў Салезіянскай Сям’і, каб яна расцвіла ўсімі колерамі, асабліва колерам маладосці. Мітрапаліт Тадэвуш заклікаў таксама да малітвы, каб салезіянскі дэвіз гэтага года рэалізаваўся на беларускай зямлі.

Падрыхтаваны пасля Св. Імшы абед даў сіл усім прысутным прыняць удзел у другой частцы святочнай праграмы. Гурт “Небасхіл” упрыгожыў свята новымі спевамі, падрыхтаванымі спецыяльна да Юбілею. Моладзь з Мінску прадставіла гасцям мюзікл аб жыцці і служэнні св. Яна Боско. Галоўным рэжысёрам і аўтарам сцэнару пастаноўкі з’яўляецца семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB.

Далей кожны з чатырох араторыяў Беларусі (Смаргонь, Бараўляны, Дзятлава і Мінск) прадставіў кароткія сцэнкі, праз якія кс. Боско пачуў словы ўдзячнасці сваіх паслядоўнікаў за ўсе галіны Салезіянскай Сям’і, за педагагічную сістэму выхавання, за тое што св. Ян Боско прывіў нам любоў да Марыі і даручыў усіх Яе апецы, за моладзь для якой і дзеля якой прысвечана служэнне Салезіянскай Сям’і.

Не абыйшлося свята без прызоў і падарункаў. Каштоўныя прызы атрымалі ўсе удзельнікі конкурсу  “Песня для Дона Боско”. Неабходна было напісаць словы і музыку спеву. Аўтарам найлепшага з іх з’яўляецца Эліна Урбанайць, маладая дзяўчына са Смаргоні. Яе спеў выканаў на свяце гурт “Небасхіл”, а аўтар атрымала каштоўны прыз за першае мейсца. Таксама праводзілася латарэя, удзел у якой прымалі ўсе прысутныя, а тыя, каму пашанцавала найбольш, атрымалі падарункі.

Пасля ўсіх сюрпрызаў, танцаў, спеваў настаяцель Таварытсва св. Францыска Сальскага кс. Віктар Гайдукевіч SDB звярнуўся да прысутных: “Дарагая салезіянская сям’я!!! Сённяшняя юбілейная ўрачыстасць дае кожнаму з нас, дае кожнаму “салезіянскаму сэрцу” добрую магчымасць выказаць міласэрнаму і ўсемагутнаму Богу словы сардэчнай падзякі і праслаўлення за дар асобы кс. Боско, за салезіянскі харызмат, якім Бог праз кс. Боско адарый свой Касцел і ўвесь свет…” Святар нагадаў, што у гэтым годзе святкуем таксама і 25-годдзе з пачатку адраджэння салезіянскай харызмы на Беларусі і, на думку дэлегата, толькі сёння пачынаем бачыць контуры таго, што разам будавалі столькі год, толькі зараз пачынаем усведамляць актуальнасць, прыгажосць і смак харызмы. І сёння Салезіянская сям’я можа з гонарам глядзець у мінулае на зробленную працу, можа упэўнена стаяць на нагах сёння і служыць і можа смела глядзець у будучыню, ставячы і дасягаючы вялікіх мэт.

Словы ўдзячнасці кс. Віктар накіраваў да субратоў, якія пачыналі гэтую справу, даючы добры прыклад і запальваючы сэрцы юнакоў сваім пакліканнем.

“Сучасны свет вымагае ад нас эластычнасці, каб ісці ў адзін крок са зменамі і адэкватна на іх рэагаваць, асабліва там, дзе моладзь. Мы жадаем быць з моладдзю і для моладзі і таму ў нашай працы і планаванні, мы ўлічваем, куды накіроўваецца, і ў якіх абставінах жыве сучасная моладзь, і такім чынам стараемся ісці за ёй, шукаць яе і як кс. Боско цалкам пасвяціць сваё жыццё для яе”.

“Няхай праграмай на шлях ў 3-яе стагоддзе з кс. Боско і тым, што хачу перадаць вам будуць словы дэвізу на гэты юбілейны год: Як кс. Боско: з моладдзю і для моладзі!” – а гэта значыць, удакладніў дэлегат,  пазнаваць асабу гэтага святога, каб вучыцца быць як ён, быць актуальным, чытаць знакі часу і мудра на іх адказваць, быць добрым пастырам, быць харызматычным, быць з моладдзю, ярод яе, быць для яе.

Ірына Петрусевіч
Матэрыял сайта www.sdb.by
 
 



 

 

 

 


 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр