Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Наша парафія адзначыла ўрачыстасць Перамянення Пана і дзень нараджэння біскупа Аляксандра
Навіны
07.08.2015
6 жніўня Каталіцкі Касцёл абыходзіць урачыстасць Перамянення Пана. Для мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля гэта падвоеннае свята, бо менавіта 6 жніўня свой дзень нараджэня адзначае новапрызычаны біскупа Аляксандр Яшэўскі SDB. 
 
Урачыстасць распачалася св. Імшой, якую цэлебраваў біскуп Аляксандр і гэта св. Імша была для яго прыміцыйнай. Таксама на гэтай урачыстасці прысутнічалі біскуп Юрый Касабуцкі, мансеньёр Філіппо Чампанэллі і настаяцель салезіянскай сям'і на Беларусі кс. Віктар Гайдукевiч SDB. Пад час св. Імшы біскуп Аляксандр падкрэсліваў тое, што варта навяртацца да Бога. Нагадваў таксама, што не трэба баяцца свайго крыжа. Калі ты сапраўды хочаш быць разам з Езусам, бяры свой крыж і ідзі за Ім. Пад час св. Імшы былі прынесены дары: дары для бедных, кветка, хлеб і віно.
 
Напрыканцы ўрачыстасці біскуп Аляксандр атрымаў віншаванні ад біскупа Юрыя, мансеньёра Філіппо, ад парафіі і усёй салезіянскай сям’і. Сваi вiншаваннi таксама склаў дэлегат салезiанскай сям'і на Беларусi кс. Вiктар Гайдукевiч SDB, выказваючы падзяку Богу за знаёмства з імяніннікам. Пасля біскуп Аляксандр падзякаваў Пану Богу за дар паклікання служэнню Богу і за тых канкрэтных людзей на яго шляху, якіх накіраваў Бог. Падзякаваў сваім бацькам за дар жыцця. Таксама сказаў “дзякуй” усім прысутным святарам і сёстрам за іх падтрымку і кожнаму, хто прысутнічаў на ўрачыстасці.
 
Дар'я Купцова 
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100