Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У нашай парафіі адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар св.Яна Хрысціцеля
Навіны
25.06.2015
 
24 чэрвеня 2015 ў мінскай парафіі святкавалась Урачыстасць св. Яна Хрысціцеля, які з’яўляецца апякуном парафіі. На Урачыстасці прысутнічаў дапаможны біскуп Мінска – Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і біскуп намінат Аляксандр Яшэўскі SDB.  
 
Сама Урачыстасць распачалася Св. Імшой, якую цэлебраваў сам біскуп Юрый. Пад час казання біскуп добра падкрэсліў асобу св. Яна Хрысціцеля. Казаў пра тое,что нават тады, калі св. Яны Хрысціцель не вельмі прывабна выглядаў, збіраліся натоўпы, каб яго слухаць. Таксама цэлебрант адзначыў, як важна сучаснаму чалавеку глядзець на Бога. Сённяшні свет прапануе вельмі шмат яскравай рэкламы, таму хрысціяніну неабходна набрацца сіл, каб быць больш мудрым і здолець павярнуцца да твару Свайго Творцы. Напрыканцы св. Імшы парафіяне павіншавалі біскупа наміната Аляксандра з 15 гадавінай яго святарскага пасвячэння. “15 гадоў таму ты адказаў Богу сваё “так” і праз два дні будзеш, лежачы перад алтаром, зноўку згаджацца з волей Пана на сваё жыццё”, - дадаў кс. Віктар Гаўдукевіч SDB, рэгіянальны настаяцель рэлігійнай каталіцкай місіі св.Францішка Сальскага ў Беларусі. 
 
Але гэта было не заканчэнне Урачстасці! Пасля св. Імшы ўсіх парафіянаў чакаў салодкі стол, дзе кожны мог паспрабаваць смачныя пірагі, прыгатаваныя парафіянкамі.
 
Дар'я Купцова 
 
 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр