Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Салезіянская сям'я Беларусі адсвяткавала ўрачытасць Марыі Успамогі Хрысціянаў
Навіны
24.05.2015
 
23 мая салезіянская сям’я Беларусі сабралася разам у Дзятлава з нагоды ўрачыстасці Марыі Успамогі Хрысціянаў. Святы Ян Боска, заснавальнік ордэна салезіянаў, з вялікай павагай і даверам ставіўся да Найсвяцешай Панны, наказваючы сваім выхаванцам заўсёды ўцякаць пад Яе апеку. Урачыстасць у Дзятлава стала трэцяй супольнай акцыяй, якую салезіянская сям’я Беларусі адзначае ў год святкавання 200-годдзя са дня нараджэння св. Яна Боска. Раней вернікі усіх салезіянскіх супольнасцяў збіраліся разам на адкрыцці араторыя імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах, а таксама на святкаванні, прысвечанаму ўспаміну св. Яна Боска ў Смаргоні.  Кульмінацыйным момантам юбілейнага году стане святкаванне 200-годдзя са дня нараджэння ся. Яна Боска, якое адбудзецца ў Мінску 16 жніўня.
 
Распачалася супольная праграма св.Імшой, якую ўзначаліў уздапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзыі кс. Юзаф Станеўскі. Падчас казання біскуп падкрэсліў, як важна быць паслядоўным хрысціянінам. Айцец зазначыў, што хрысціянін не павінен быць хрысціянінам толькі ў касцёле, кожны чалавек, якога мы сустракаем, павінен бачыць нашу веру. 
Пасля св. Імшы адбылося асвячэнне і ўстанаўленне фігуры Маці Божай, якая цяпер упрыгожвае тэрыторыю ля дзятлаўскай святыні. 
 
Як вядома, кс. Боска быў містыкам сноў. Часта святому менавіта ў снах прыходзілі адказы на пэўныя пытанні. І пасля заканчэння першай часткі святочнай праграммы, настаў час прадстаўнікам араторыяў з Бараўлян, Дзятлава, Мінска і Смаргоні паказаць свае інтэрпрытацыі чатырох розных сноў св.Яна Боска. Моладзь з бараўлянскага араторыя паспрабавала праз гульню наблізіць да прысутных сон аб ружах, праз які кс. Боска кажа сваім выхаванцам, як неабходна ісці па жыцці. Ружа – вельмі прыгожая кветка, але ў той самы час мае вострыя шыпы, якія легка могуць зраніць. І не мае сэнсу выракацца болю, калі хочаш нечага дасягнуць.
 
Дзятлаўчане прадставілі прысутным спеў пра сон, які кс. Боска ўбачыў у 9-гадовым узросце. У гэтым цудоўным сне сама Марыя прадказала простаму хлапчуку, якая вялікая справа выхавання чакае яго ў жыцці.
 
Маладыя людзі з Мінску  праз спеў і тэатралізаваны танец дзяліліся з прысутнымі сваім перажываннем сну пра плыт. Гэты сон вучыць паслядоўнікаў кс. Боска, як важна ў жыцці трымацца вернага накірунку і ісці за руку з Панам, бо шмат людзей і сітуацый могуць накіраваць цябе не ў той бок.
 
Смаргонскі араторый прадставіў сапраўдны мюзікл, прысвечаны сну аб дзвух калонах, якімі з’яўляюцца Марыя і Эўхарыстыя. Акцёры дапамаглі прыпомніць, што кожны сапраўдны хрысціянін павінен не толькі глядзець у накірунку гэтых калон, але як мага часцей прыбягаць да іх.   
 
Чаканным момантам другой часткі праграмы стаў канцэрт хрысціянскага гурта “Небасхіл”, а таксама ўзнагарода пераможцаў конкурса “Верш для Дона Боска”. 
 
Напрыканцы праграмы слова да сабраных скіраваў рэгіянальны настаяцель рэлігійнай каталіцкай місіі св. Францішка Сальскага ў Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB. Святар падкрэсліў важннасць таго, што ў цудоўнае свята Марыі салезіянская сям’я сабралася на Дзятлаўшчыне, бо менавіта тут у даваенны перыяд было закінута зерне салезіянскай харызмы ў Беларусі. “Св. Ян Боска быў сапраўды вялікім прыхільнікам Успамогі Хрысціянаў. Усё сваё жыццё і справу выхавання моладзі пасвяціў Марыі, кажучы: “Той, хто даверыўся Марыі, ніколі не будзе расчараваны”. Мы таксама як ён павінны быць руплівымі Яе прыхільнікамі і заўседы з дзіцячым даверам звяртацца да Яе ў нашых патрэбах”, – дадаў кс. Віктар.  
 
Таксама святар запрасіў усіх прысутных на наступнае супольнае салезіянскае свята – Дзень салезіянскай еднасці, які адбудзецца 21 чэрвеня ў Жупранах. 
Таццяна Ісакава
 
 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр