Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Свята "Скарб кс. Боска" прайшло ў араторыі
Навіны
13.05.2015

10 мая 2015 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боска прайшло свята пад назвай “Скарб кс. Боска”.  Гэтае свята распачалося св. Імшой, у якой Евангелле распавядала пра любоў Бога да нас. Аб тым, што Бог заўсёды гатоў дапамагчы сваім дзецям з чыстым сэрцам. Пасля  св. Імші дзеці накіраваліся ў араторый на працяг свята. Паколькі мэтай свята было пазнанне дзецьмі асобы кс.Боска і салезіянскай святасці ў цэлым, удзельнікаў чакала сустрэча са святымі і благаслаўлённымі з араторыя св. Яна Боска. Праз праходжанне разнастайных стэндаў удзельнікі свята набліжалі да сябе вобразы салезіянскіх святых і благаслаўлённых, якія жылі побач са св. Янам Боска. 

Напрыканцы свята адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў спаборніцтваў імя св. Дамініка Савіо і бл. Лаўры Вікуніі  па настольным футболе, настольнаму тэнісу і дарцу. У спаборніцтвах прымалі ўдзел камандны  з мінулага года,  але таксама  з’явіліся і новыя каманды, тым самым узмацняя цікаўнасць другіх каманд згуляць з імі. Але, усё ж такі, пераможцамі па настольным футболе засталіся тыя ж самыя, даказаўшы сваю згуртаваннасць і еднасць. А вось у настольным тэнісе перамогу атрымалі новыя гульцы. Дарц у гэтым годзе стаў новым відам сраборніцтваў, якія вельмі зацікавілі людзей прымаць у ім удзел. 

Таму, у наступным годзе заахвочваем усіх жадаючых да ўдзелу ў спаборніцтвах! Чакаем менавіта цябе!

Дар’я Купцова


 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр