Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Спектакль "Зорко одно лишь сердце", падрыхтаваны ўдзельнікамі суполкі "Адкрытыя сэрцы", убачылі жыхары Смаргоні і Войстама
Навіны
20.04.2015
 
19 красавіка суполка “Адкрытыя сэрцы”, аніматары, кандыдаты ў аніматары і ўсе, хто імкнецца развіваць і пашыраць справу кс.Боска ў Беларусі, накіраваліся ў міні-гастролі са спектаклем “Зорко лишь сердце”.  Акцёры прадставілі спектакль у Смаргоні і Войстаме. Цікава, што менавіта гэтыя два населеныя пункты з’яўляюцца першымі крокамі Салезіянскай Моладзевай Евангелізацыйнай Пілігрымкі, у якую сёлета збіраецца пайсці большая колькасць акцёраў.  
 
У аснове спектакля – дзве сюжэтныя лініі – біблейская і сучасная. Біблейская распявядае пра здраду Іўды і таямніцу Ўвасрасення. Сучасная – пра моц веры, якая дапамагае адной звычайнай сям’і перамагчы жудасную хваробу аднаго з яе членаў. 
 
Кожны з гледачоў мог знайсці ў спектакле нешта для сябе. Кагосьці закранула самаадданасць дачкі, з-за якой у таты развілася хвароба і якая, дзеля таго, каб вярнуць яго давер да сябе, гатова працаваць, не шкадуючы сябе. Хтосьці змог глыбей паразважаць над таямніцай Збаўлення чалавецтва.   
 
Слёзы на вачах і бурныя апладысменты былі лепшай узнагародай для акцёраў.  Гледачы пасля прагляду спектакля выказвалі словы падзякі і захаплення, запрашаючы таленавітых працягвальнікаў справы кс.Боска ў Беларусі далей дязліцца сваімі талентамі з іншымі.

Таццяна Ісакава
 
 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр