Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У араторыі прайшла ўсебеларуская сустрэча салезіянскіх аніматараў
Навіны
09.03.2015

 

“Як  кс. Боска: з моладзю і для моладзі”. Над гэтымі словамі дэвіза 7-8 сакавіка разважалі салезіянскія аніматары і кандыдаты Беларусі  на фармацыйным спатканні ў салезіянскiм араторыi iмя святога Яна Боска ў Мінску(парафія Св. Яна Хрысціцеля).

Невыпадкова сустрэча распачалася Святой Імшой, дзе салезіяне святары i сёстры салезіянкі, разам з аніматарамi i кандыдатамі мелі магчымасць з’яднацца з Хрыстом, сапраўдным прыкладам ахвяры і служэння.

Але, як адзначылі самі ж ўдзельнікі, немагчыма весці да Бога іншых людзей, калі самі не знаходзімся “у кантакце з Богам”, а таксама ў супрацоўніцтве адзін з адным. А гэта і  значыць, што выхаванне ў духу кс. Боска немагчыма без інтэграцыі. Для лешага ўзаемадзеяння ўдзельнікам была прапанавана дынаміка “Сабар-вораг”. Яна дапамагла спраектаваць розныя сітуацыі адносін моладзі паміж сабой у араторыі, а таксама зразумець як варта дзейнічаць у гэты момант кандыдату і аніматару.

Першы дзень фармацыі завяршыўся адарацыяй – з асабістай сустрэчай з Богам, якая была спалучана з нешпарамі. Пасля адарацыі і да раніцы ўсе ўдзельнікі трывалі ў цішыні, падчас якой вучыліся заўважаць тых, хто патрабуе дапамогі. Усе адзначылі, што праяўляць  сваю любоў да бліжняга без слоў незаўсёды лёгка, але магчыма, калі гэта практыкаваць.

У другі дзень фармацыі ўдзельнікі мелі магчымасць па салезіянскай традыцыі ўшанаваць Марыю Успамогу Хрысціянаў. Для малітвы на ружанцы, яны выйшлі на вуліцу і тым самым змаглі засведчыць сваю веру праходзячым побач людзям.

У  гэты святочны дзень 8сакавіка немагчыма было абыйсціся без віншаванняў. Але, як гэта ўласціва Слезіянскай сям’і, віншаванні былі незвыайнымі, бо віншавалі як хлопцы дзяўчат з жаночым святам, так і дзяўчаты хлопцаў, бо, як падлічылі самі ж хлопцы, 8 сакавіка па новым стылі прыпадае 23 лютага  па старым. Акрамя арэгінальных падарункаў, хлопцы і дзяўчаты праспявалі адзін аднаму прыгожыя песні.

З першых дзён гадоў існавання Араторыя на заканчэнне кожнага года кс. Боска перадаваў Дэвіз, скіраваны да ўсёй сваёй моладзі ўвогуле і да кожнага асабіста. Таму і гэты год, у якім адзначаем 200-годдзе з дня нараджэння св. Яна Боска, не выключэнне.                                                              

“Як кс. Боска: з моладзю і для моладзі”, над гэтым дэвізам салезіянскія  кандыдаты і аніматары разважалі ў працах па групах, а таксама падчас агульнага падвядзення вынікаў, дзе таксама абмеркавалі прапановы дальнейшай дзейнасці салезіянскіх араторыяў у Беларусі. Своеасаблівай “фішкай” фармацыі былі словы “Vado io! Faccio io” (“Iду я! Раблю я!”). Кандыдаты і аніматары вучыліся першымі прыйсці на дапамогу патрабуючым, а таксама гатоўнасці бескарыснаслужыць iншым.

Ганна Семак, Дар'я Дзем'янец

Матэрыял сайта sdb.by 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр