Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Парафіяне і субраты павіншавалі з днём нараджэння кс.Станіслава Лугоўскага SDB
Навіны
17.02.2015

 

16 лютага падчас вячэрняй св. Імшы а 19 гадзіне ўся парафія св. Яна Хрысціцеля ўзносіла Богу малітвы падзякі за дар жыцця і паслугі кс. Станіслава Лугоўскага SDB.

 Падчас казання кс. Аляксандр Яшэўскі SDB звярнуў увагу на постаці двух братоў - Каіна і Абэля, падкрэсліваючы рысы чалавека, які жыве з Богам, а таксама таго, які ад Бога адыйшоў. Кс. Аляксандр выказаў упэўненнасць, што на сваім жыццёвым шляху імяннініку давялося сустракаць і першых і другіх і выказаў словы віншавання кс. Станіславу.

Напрыканцы св. Імшы кс. Станіслава павіншаваў пробашч парафіі кс Аляксандр Мятліцкі SDB, жадаючы доўгіх гадоў жыцця і дзякуючы за прыклад бадзёрасці і аптымізму. Пасля гэтага словы віншаванняў выказала моладзь, салезіяне-супрацоўнікі і прадстаўнікі ўсіх суполак і колаў нашай парафіі. Уся салезіянская сям'я дзякавала Богу за такі скарб - кс. Станіслава, а таксама -  святару за яго сціпласць, усмешку і падтрымку.

Паважаны кс. Станіслаў, рэдакцыя парафіяльнага сайта далучаецца да ўсіх віншаванняў, якія Вы атрымалі, і жадае Вам нястомна ісці наперад па шляху свайго паклікання, чэрпаючы натхненне ў  людзях, да якіх Вас пасылае Пан Бог! 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр