Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Парафіяне і субраты павіншавалі кс.Аляксандра Мятліцкага SDB з днём нараджэння
Навіны
30.01.2015
 
29 студзеня ў касцёле св. Яна Хрысціцеля адпраўлялася ўрачыстая св. Імша ў дзень нараджэння пробашча парафіі кс.Аляксандра Мятліцкага SDB. Шмат вернікаў прыйшло перажыць яе ў еднасці з кс. Аляксандрам. Парафіяне ад малога да вялікага дзякавалі ксяндзу за яго шчырасць і адкрытасць, а таксама за яго здольнасць сумяшчаць не толькі справы, якія тычацца парафіянаў, але і будову новага касцёла, які таксама патрабуе шмат намаганняў.
 
 Кс. Аляксандр Яшэўскі SDB павіншаваў свайго субрата па супольнасці казаннем, якое тычылася святарскага жыцця. Ён адзначыў важнасць святароў у жыцці вернікаў. Вельмі істотна, каб святар быў добрым водбліскам нашага Пастыра. Каб быў дапамогай для тых, хто заблукаў на сваім жыццёвым шляху, падрымкай для людзей, якія знаходзяцца ў роспачы.  
 
 Пасля св. Імшы ўсе парафіяне былі запрошаны ў Моладзевы цэнтр, дзе працягвалася святкаванне. Падчас яго праводзіліся забаўляльныя гульні і танцы, а напрыканцы ўсе сабраліся за салодкім сталом. 
 
 Кс. Аляксандр Яшэўскі SDB нагадаў, што ў хуткім часе будзем святкаваць Урачыстасць св. Яна Боска. Ён  звярнуў увагу на прыгожую навэнну да гэтага святога, якая распачалася 22 студзеня. Праз заступніцтва кс. Боска можна атрымаць шматлікія ласкі, бо ён з’яўляецца моцным патронам перед Богам. Кс. Аляксандр Яшэўскі SDB заахвочваў маліцца гэтай цудоўнай навэннай не толькі перад Урачыстасцю, але таксама ў сваім штодзённым жыцці. Малітва – гэта важная частка духоўнага жыцця, якая з’яўляецца цудоўнай падтрымкай у жыцці вернікаў.


Дар’я Краскоўская

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр