Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Скончыўся чацвёрты турнір па міні-футболе "Кубак Дона Боско"
Навіны
20.01.2015

 

17 студзеня фінальным матчам скончыўся 4-ты турнір па міні-футболе “Кубак Дона Боска”, які праходзіў у мінскім салезіанскім араторыі імя св. Яна Боска.

Асаблівасцю дадзенага турніра з’яўлялася тое, што ён быў прымеркаваны да 200-годдзя са дня нараджэння Дона Боска.

Турнір праходзіў у два этапы. Па выніках першага этапа, які праходзіў у снежні, у другі трапілі 8-мь мацнейшых каманд з 13-ці. У кожнай гульне супернікі змагаліся да апошняга, ніхто не хацеў уступіць перамогі, якая давала шанец на выхад ў плэй-оф. Пасля цікавых гульняў у групах у накаут-раунд выйшлі 4-ры каманды: “Gloria”,“ФК Волат”, “FCConvorto” і  “АнКкидс”. Першыя дзве каманды праігралі ў сваіх паўфіналах, таму яны змагаліся за бронзу. У выніку 3-цяе мейсца дасталося камандзе “Gloria”. Фінал паміж “FC Convorto” і  “АнК кидс” сабраў шмат заўзятараў і гледачоў, сярод якіх быў рэгіянальны настаяцель рэлігійнай каталіцкай місіі св. Францішка Сальскага ў Беларусі – кс. Віктар Гайдукевіч SDB. Гульня была вельмі напружанай і ўпартай, што падцвярджае выніковы лік: 1-0 на карысць каманды “АнК кидс”!

  Пасля фінальнай гульні адбылося выніковае прадстаўленне, на якім арганізатры і ўдзельнікі турніру паказвалі свае падрыхтаваныя нумары: сцэнкі, спевы, прэзентацыі. Таксама былі вызначаны лепшыя гульцы ў намінацыях “лепшы брамнік”, “лепшы бамбардзір” і “лепшы гулец”.  Кс. Віктар Гайдукевіч SDB падзякаваў усім удзельнікам турніру і павіншаваў пераможцаў – каманду “АнК кидс”. Пасля ўзнагароджвання ўсе былі запрошаны да салодкага стала, дзе маглі падсілкавацца і абмеркаваць вынікі турніру.

Запрашаем удзельнікаў мінулых турніраў, а таксама новыя каманды да ўдзелу ў наступным юбілейным розыгрышы кубка Дона Боска.

Яўген Бурко
Матэрыял сайта www.sdb.by

 

 

 

 

 

 

 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр