Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У араторыі прайшо аплатковае спатканне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі
Навіны
28.12.2014
 
 Калядная сустрэча абп. Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі ўсіх парафій г. Мінска і іншых куткоў Беларусі адбылася сёння, 27 снежня 2014 года, у мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля. Сустрэча пачалася Св. Імшой а 11.00, якую узначаліў Яго Эксцеленцыя. Працягам свята стала выхаваўча-забаўляльная праграма, арганізаваная салезіянскай сям’ёй і аніматармі ў араторыі імя св. Яна Боска.  Падчас яе ўсе прысутныя паламаліся аплаткай, жадаючы адзін аднаму неабходных Божых ласкаў. 
 
   У гаміліі наш шаноўны арцыпастыр звярнуў увагу сабраных на постаць апостала Яна, аўтара чацвёртага Евангелля, Кнігі Апакаліпсіса, і двух пасланняў. Гэты вучань быў сведкам большасці падзей, цудаў і перажыванняў Езуса Хрыста і адзіны вучань, які не пакінуў свайго Настаўніка ў хвіліну смерці на крыжы. Ён, як ніхто іншы, прадставіў Боскасць Езуса Хрыста. Гэты любы вучань адчуў і засведчыў іншым: “Бог ёсць Любоў”. Сімвалам гэтага евангеліста з’яўляецца арол. Птушка, якая адна з нямногіх можа глядзець вачыма прама на сонца. Ян – той вучань, які мог глядзець на Хрыста. Арцыбіскуп запрасіў усіх вернікаў таксама вучыцца глядзець на Хрыста – наша Сонца, а гэта значыць, вучыцца жыць паводле Божага права. Мітрапаліт звярнуўся і да дзяцей, заахвоціўшы іх да малітвы. Калі хто хоча атрымаць падарунак ад Бога, няхай моліцца і просіць аб неабходным дары.
     
  Таму пасля Святой Імшы, памаліўшыся аб падарунках, кожнае дзіця атрымала іх ў араторыі – добрыя пажаданні адзін ад аднаго на ламанні аплаткай, гульні і танцы ад аніматараў і салодкія прысмакі ад мудрацоў з Усходу.
 
   Салезіяне адказныя за гэтую сустрэчу ўжо некалькі год. Таму мы маем магчымасць назіраць і радавацца, як кожны год збіраюцца дзеці з розных парафій. Радуемся, што расце колькасць дзяцей, бацькі якіх адказна падыходзяць да перадачы веры сваім нашчадкам, да іх духоўнага выхавання і ўсведамлення прыналежнасці да Сусветнага Касцёла. 
 
   Заклікаем таксама і іншыя маладыя сем’і ўспомніць абяцанні, дадзеныя падчас хросту сваіх дзяцей, і больш адказна падыходзіць да рэлігійнага выхавання маленькіх хрысціянаў. Для гэтага можам прапанаваць вам шмат інструментаў: катэхэзы на працягу года для дзяцей і падлеткаў розных узростаў, “Вакацыі з Богам”, якія адбываюцца падчас усіх школьных канікул у нашым араторыі,  вось такія аплатковыя спатканні і шмат іншага.
 
   Бліжэйшыя “Вакацыі з Богам” для дзяцей школьнага ўзросту адбудуцца з 5 па 10 студзеня ў араторыі імя св. Яна Боска па адрасу: вул. Пляханава, 28/1. Падрабязнасці і запіс па тэлефону +375 33 665 8256 – с. Тэрэса Сальнічак FMA.

Ірына Петрусевіч
 
  
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100