Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У араторыі адбыліся РДС для вучняў 8-11 класаў
Навіны
22.12.2014

 

20-21 снежня 2014 ў араторыі імя св. Яна Боска ў Мінску (Серабранка) прайшлі рэкалекцыі  РДС (Разважанні аб добрай смерці) для вучняў 8-11 класаў.

Тэма РДС - “ТЫ ДАР БОЖЫ”. Маладыя людзі з дапамогай кс. Паўла Шчарбіцкага SDB, с. Тэрэсы Сальнічак FMA, салезіянаў супрацоўнікаў і аніматараў разважалі над сваім паходжаннем, місіяй і рашучасцю. У праграме двухдзённых рэкалекцый былі малітва, Св. Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, споведзь, канферэнцыі, тэматычныя і забаўляльныя гульні. Стол на вячэру і сняданне маладыя людзі накрылі сумеснымі намаганнямі, падзяліўшыся тым, што кожны падрыхтаваў.

У першы дзень моладзі было прапанавана паразважаць над сваёй місіяй. Місія чалавека заключаецца ў гэтых трох словах: ТЫ ДАР БОЖЫ. Урывак Св. Евангелля паводле Мацвея 25, 14-30 і фільм “Цырк матылёў” былі дапамогай у гэтым разважанні.

ТЫ. Менавіта ты, чалавек, пакліканы Богам да жыцця, Ён запланаваў цябе і прычыніўся да Твайго стварэння Сваёй ўсемагутнай рукой.  Ты не адна з сотні авечак, але ты асаблівы, выбраны, ты індывідуальнасць, ты асоба. Бог паклікаў цябе да жыцця і даверыў табе маёмасць Сваю, даў табе таланты паводле тваіх магчымасцяў. Надзяліў цябе ўсім неабходным дзеля таго, каб быць шчаслівым. Табе даў два таланты, іншаму – пяць, а іншаму – адзін талант. Але гэты адзін, пяць альбо два таланты – гэта менавіта твая паўната. Ты – поўны ласкі.
ДАР. Ты падораны Богам тваім бацькам, тваім сябрам, кожнаму чалавеку, які датыкаецца шляху твайго жыцця. Іншы чалавек з’яўляецца таксама дарам Бога для цябе. Калі Бог падарыў цябе іншым, значыць ты патрэбны Богу, неабходны іншым, карысны, маеш сваю місію.
БОЖЫ . Творцам ДАРУ – цябе – з’яўляецца Бог. Значыць – ДАР добры, значыць ты добры. Ён стварыў цябе па вобразу Свайму, паглядзеў на цябе і сказаў, што ты добры. Бог гарант тваёй якасці. Памятай хто ты! ТЫ ДАР! Памятай чый ты! ТЫ БОЖЫ!

Другі дзень усе разам разважалі над рашучасцю. Цяпер, калі ты ўсвядоміў, хто ты і чый, трэба рашуча і адважна памнажаць і дзяліцца сваім ДАРАМ, сабой. Кожны, паводле свайго стану, можа праявіць гэтую рашучасць у адпаведным асяроддзі, дзелячыся з сям’ёй, сябрамі, аднакласнікамі… паўнатой ласкі. Рашуча працаваць над сабой, быць добрым прыкладам для іншых, супрацьстаяць граху, быць абаронцам і сведкам веры… Каб памножыць і падзяліцца дарам трэба не лянавацца, шукаць падрымку ў іншых, мець добрую і моцную матывацыю і верыць у сябе, бо у цябе верыць сам Бог. І тады, маючы пяць талантаў, прынясеш яшчэ пяць, маючы два – яшчэ два, маючы адзін – яшчэ адзін.
Добрай працы над сабой і падрыхтоўкі да Божага Нараджэння.

 Ірына Петрусевіч, салезіянка супрацоўніца

Матэрыял сайта www.sdb.by 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр