Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
Навіны
08.12.2014
 
8 снежня Касцёл адзначае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Для салезіянскай сям’і гэты дзень таксама вельмі важны, бо менавіта 8 снежня адной “Вітай, Марыя” кс. Боска распачаў працу першага араторыя. Таксама сёння асаблівы дзень і для нашай парафіі, бо 18 год таму ў гэты дзень яна пачала існаваць, дзякуючы першаму пробашчу кс.Ігару Лашуку SDB.
 
  Сёння наша парафія складаецца са шматлікіх суполак, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці Касцёла. І менавіта на сённяшняй вячэрняй св.Імшы адна з суполак нашай парафіі папоўнілася! Пяць маладых чалавек выявілі жаданне служыць дзецям і моладзі ў якасці кандыдатаў у аніматары. Падчас складання абяцанняў будучыя аніматары вызнавалі, што жадаюць служыць на карысць моладзі, асабліва найбяднейшай.
 
  Пасля св. Імшы вернікі накіраваліся да фігуры Маці Божай, якая знаходзіцца пры капліцы, каб спаліць лісты да Марыі, якія можна было пісаць на працягу некалькі тыдняў. У лісце можна было папрасіць заступніцтва, перапрасіць, альбо проста падзякаваць Нашай Нябесняй Матулі за дары, якія праз Яе заступніцтва мы атрымоўваем.
 
Працягнулася свята ў араторыі, дзе прадстаўнікі розных суполак нашай парафіі віншавалі новых кандыдатаў у аніматары з вельмі адказным і адначасова радасным крокам у іх жыцці! 
Таццяна Ісакава 
 
 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр