Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
 
  У гэты раз змаганне паміж двума камандамі адбывалася не на вуліцы, а ў зале. Ваенная тэма гульняў вызначыла спаборніцтвы, у якіх дзеці маглі адчуць небяспеку і праявіць адвагу! У першай гульні ўдзельнікі праходзілі "мінныя" палі, а ў другой – пад назвай "Два капітана" – правяралі сваю трапнасць, выбіваючы адзін аднаго мячыкам. Гэтыя дзве гульні падрыхтоўвалі гульцоў да галоўнай бітвы, якая і вызначыла пераможцу! У гульні "Перастрэлка" ўдзельнікі праявілі сваю неверагодную крэатыўнасць, будуючы розныя барыкады і крэпасці. Таксама каманды паказалі сваю спрытнасць, якая дапамагала ім забіраць сцяг, пазбягаючы "куль" сапернікаў. Ў жорсткай барацьбе да трох перамог перамагла каманда "Чырвоныя" з агульным лікам 3-2, і гэта нягледзячы на тое, што ў іх складзе было толькі чатыры чалавека, з якіх трое – гэта пачаткоўцы!
Наступная Рэальная гульня адбудзецца ўжо ў новым 2015 годзе – у студзені! Усім удзельнікам жадаем поспехаў і актыўнай падрыхтоўкі!
Яўген Бурко

 

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску