Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Да моладзі мінскага араторыя завітаў св.Мікалай
Навіны
08.12.2014

 

6 снежня ў араторый імя св. Яна Боска да моладзі завітаў святы Мікалай.

  Усе вельмі чакалі яго ўвесь год і вельмі добра падрыхтаваліся да свята. Але шлях да моладзі быў вельмі доўгі і няпросты, і першымі прыехалі эльфы і гномы, якія падрыхтавалі цікавыя гульні і конкурсы.

  Урэшце, з’явіўся і сам святы з аленямі. Пасля доўгага шляху св. Мікалай трошкі стаміўся, і моладзь парадавала яго падрыхтаванымі спевамі і калядкамі.

  Дзяўчаты і хлопцы вельмі чакалі падарункаў ад св. Мікалая, але, каб атрымаць іх, кожнаму трэба было адказаць на яго пытанні. Ён сваімі пытаннямі падкрэсліў, як важна знаходзіць час для духоўнага развіцця, а менавіта на катэхізацыю.

  Па добрай салезіянскай традыцыі, напрыканцы  св. Мікалай прамовіў да ўсіх сабраных слоўка на дабранач. Ён прыпомніў, як важна не звяртаць шмат увагі на знешнюю абалонку, трэба глядзець унутр. Знешне мы можам быць прыгожымі і пабожнымі, а што на самой справе ёсць унуты? Унутры можа быць пусташ, якую можна запоўніць толькі Богам!

  Вынікам усяго свята стаў агульны фотаздымак, на якім адлюстраваліся ўсмешкі і вельмі добры настрой моладзі!

Вольга Перадкова, Настасся Субач

Матэрыял сайта www.sdb.by 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр