Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
26 кастрычніка ў араторыі імя св.Яна Боско пры парафіі св.Яна Хрысціцеля ў Мінску прайшла першая ў гэтым сезоне “Рэальная гульня”. Праводзілася гульня для падлеткаў, якія вучацца ў 5-11 класах.  Арганізатары ставілі мэтай паказаць падрастаючай моладзі, што свой вольны час можна праводзіць не толькі ў камп'ютары, і выклікалі іх на рэальныя спаборніцтвы.
 

 Падчас гульні дзве каманды (“Чырвоныя” і “Белыя”) мелі магчымасць праявіць сябе ў розных конкурсах, за перамогу ў якіх можна было атрымаць бонусныя балы. У выніку гульні быў вызначаны бяспрэчны пераможца – каманда “Чырвоныя”, якая набрала 136 балаў. Каманда “Белыя”  прыйшла да фініша  з 92-ма баламі.

  Пераможцам была ўручана мапа, на якой быў вызначаны шлях да клада, які складаўся з прысмакаў. Таксама камандзе “Чырвоныя” дастаўся кавалак вялікай мапы, з дапамогай якой можна будзе знайсці галоўны прыз, які будзе разыграны ў канцы навучальнага года.

  Наступная “Рэальная гульня” пройдзе 16 лістапада, і калі ты вучышся ў 5-11 класах, мы цябе чакаем! Адважышся прыняць выклік?Wink


 

 


 

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску