Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
"Да Марыі топ-топ-топ..."
Навіны
12.10.2014
 
 
12 кастрычніка ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля (Мінск, Серабранка) адбылося свята для дзетак пад назвай “ Да Марыі топ-топ-топ…”. Мэтай свята арганізатары ставілі знаёмства маленькіх вернікаў з малітвай на Ружанцы. Падчас праграмы дзеці крочылі па частках Ружанца, знаёмічыся бліжэй асабіста  з кожнай з іх. На кожнай часцы ўдзельнікі свята праз гульні, спевы, сцэнкі мелі магчымасць глыбей паразважаць над яе сэнсам. І пасля сумесных разважанняў сама Марыя даравала прысутным пацерку, на якой была напісана назва часткі. 
 
  Атрымліваючы  з рук Марыі пацеркі, дзеткі крок за крокам сумесна складалі свой Ружанец. Напрыканцы падарожжа да нашай Нябеснай Матулі ўсіх прысутных парафіян чакала віктарына, пытанні якой тычыліся непасрэдна Ружанца.
 
  Праз гэтае свята аніматыры і памочнкі, якія яго рыхтавалі, хацелі падкрэсліць важнасць малітвы да Марыі. А мы спяшаемся нагадаць вам, што ў кастрычніку ў нашай капліцы кожную суботу а 16 гадзіне праходзіць Ружанец для дзетак. Чакаем кожнага з вас!
 
Таццяна Ісакава, Яўген Бурко
 
 
 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр