Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Свята для дзетак адбылося ў араторыі імя св.Яна Боско
Навіны
29.09.2014

28 верасня 2014 ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося свята для дзяцей, прысвечанае пачатку навучальнага і аратарыйнага года. Спачатку арганізатары гэтай святочнай сустрэчы запрасілі дзяцей і іх бацькоў на св. Імшу, на якой усе разам разважалі над Словам Божым, дзякавалі Богу за атрыманыя дары і прасілі Пана аб патрэбных ласках для сваіх сем’яў.

 Другім момантам свята была сустрэча дзяцей з кс. Боско і яго выхаванцамі ў араторыі. Апякун моладзі разам з юнакамі распавялі дзецям, што такое араторый і запрасілі іх прыходзіць туды і праводзіць там час. Як заўсёды, праз вясёлыя гульні, супольную малітву і святочны салодкі стол аніматары і іх памочнікі, разам з кс. Паўлам і с. Люцыяй яшчэ больш пазнаёмілі маленькіх з Хрыстом.  

  Дарэчы, араторый св. Яна Боско ў Мінску будзе адчынены для дзяцей 1-5 класаў кожную нядзелю з 11.00, гэта значыць адразу пасля Св. Імшы для дзяцей на 10.00.

  Падчас араторыя апякуюцца дзецьмі с. Люцыя Бальцэвіч FMA, а таксама аніматары і памочнікі аніматараў.

  А мы ўсе дзякуем Богу і св. Яну Боско за прысутнасць  і служэнне Салезіянскай сям’і ў Мінску на хвалу Божую і дзеля збаўлення нашых душаў.

 Ірына Петрусевіч, салезіянка супрацоўніца

Матэрыял сайта www.sdb.by 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр