Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Інтэрв'ю адказнага за новы салезіянскі араторый адмыслова для serebranka.sdb.by
Навіны
21.09.2014
 
 20 верасня адбылася вельмі радасная падзея для ўсёй салезіянскай сям'і на Беларусі - у Бараўлянах упершыню адчыніў свае дзверы новы араторый. З гэтай нагоды рэдакцыя нашага сайта задала некалькі пытанняў адказнаму за дзейнасць араторыя імя св. Дамініка Савіо кс. Івану Огару SDB.
 
- Кс.Іван, па-першае, ад імя ўсёй нашай парафіі  шчыра віншуем Вас з адкрыццём новага араторыя! Сёння, сапраўды, гістарычны дзень для ўсёй салезіянскай сям'і. І хочам у Вас спытаць, як гэта – быць адказным за новы араторый, першы,які адчыніў свае дзверы пасля амаль 15-гадовага перапынку?
 
- Пачуццё вельмі цікавае і новае, і часам яно палохае. Але, адначасова, гэта новае мабілізуе.  Мабілізуе ў тым сэнсе, што новыя сітуацыі, новыя сустрэчы, новыя кантакты і новае месца патрабуюць сваіх падыходаў. Сёння мы святочна адзначаем адкрыццё новага салезіянскага араторыя, але нельга сказаць, што ён узнік на пустым месцы. Падчас урачыстасці мы імкнуліся звярнуць увагу на тую працу, якая ўжо была зроблена. Калі у Бараўлянах не было б парафіяльных колаў, рухаў, людзей, якія ўжо атрымалі фармацыю, наўрад ці сённяшняе свята было б падрыхтавана на такім узроўні.

- Падзяліцеся, калі ласка, якія ў вас планы на бліжэйшую будучыню, звязаныя з дзейнасцю араторыя ў Бараўлянах?
 
- Новы араторый – гэта структура. І зараз у гэтую структуру неабходна ўдыхнуць жыццё. У парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах вельмі развіты сямейны дух. На маю думку, першым выклікам з’яўляецца неабходнасць  бліжэй пазнаёміць дзяцей з нашай сям’ёй. Бо, зараз заўважаю, што стаўка рабілася больш на дарослых, і дзеці часам губляюцца і не ведаюць, як сябе паводзіць са святаром ці з сястрой, гэта яшчэ далёкія для іх асобы. Таму, вельмі важна звярнуцца да Евангелізацыі – праз асабістае сяброўства пазнаёміць іх з Хрыстом, са святымі і са святымі з  салезіянскай сям’і. Неабходна паказаць ім, што святасць – магчыма!
З іншага боку, можна заўважыць, што розныя структуры ўжо карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Праз тыдзень адчыняецца школа “Гармонія”, у якой можна будзе займацца вакалам, харэаграфіяй ці індывідуальнымі заняткамі па гульні на музычных інтсрументах. Таксама ёсць жаданне праводзіць спартыўныя гурткі для дзяцей ад трох гадоў. Прапануюцца і моўныя курсы. Напэўна, праз гэтыя рэчы мы будзем паказваць важнасць асяродзя ў справе выхавання.  Сапраўды, вельмі важна стварыць сямейнае асяродзе, каб усё гэта не было проста інстытуцыанальнай будовай, дзе праходзяць розныя курсы, і кожны можа прыйсці, атрымаць веды, заплаціць і сыйсці. Трэба дапамагчы кожнаму зразумець, што ён трапіў у тое месца, дзе дары, якія ён атрымоўвае, могуць служыць агульнай справе. І я лічу гэта галоўным выклікам для адказнага ў новым араторыі.

- А як праходзіла падрыхтоўка да адкрыцця новага араторыя?
 
Падрыхтоўка да ўрачыстасці прайшла, на здзіўленне, спакойна. І гэта паказвае, што прысутнасць салезіянскага асяродзя не нарадзілася тут з адкрыццём араторыя. Гэта вынік. Гэта значыць, што кожны ведаў, што ён паівнен зрабіць і з адказнасцю падыходзіў да сваёй справы. І што мне асабліва падабаецца ў жыхарах Бараўлян, гэта тое, што ў іх ёсць адкрытасць і адвага падказаць нейкія дробязі, на якія сам не заўсёды звернеш увагу.  Напрыклад, спыталі ў мяне, дзе мы вызначым месцы паркоўкі для тых гасцей, якія прыедуць на аўтамабілях.
Бачна, што шмат людзей прыяняло гэтае свята, як сваю ўрачыстасць, як свой дзень нараджэння. І ўсё святкаванне паказала еднасць. Прыкметна, што многія людзі адчуваюць араторый сваім домам, у які яны не будуць баяцца прыходзіць, і ў які не будуць баяцца адпускаць сваіх дзяцей. 
Канешне, Бараўляны – гэта не вялікі горад, не сталіца, але і тут можа ўзнікнуць праблема ананімнасці. І вельмі важна, што тыя,  якія жывуць побач (тэрыторыя, на якой знаходзяцца капліца і новы араторый цалкам акружаная жылымі дамамі), маглі чуць і бачыць і падрыхтоўку, і саму ўрачыстасць. Бо, праз такія святкаванні ананімнасць парушаецца. Людзі бачаць падрыхтоўку, падыходзяць і пытаюцца, што будзе адбывацца. І, галоўнае, яны выказваюць жаданне прыйсці і паўдзельнічаць у свяце. Бачна, як гэтая падрыхтоўка прывяла да большага знаёмства з асяродзем, якое тут існуе.
 
- І напрыканцы нашай размовы, што вы, як адказны за новы араторый, хацелі б пажадаць моладзі на гэты год?
 
- Моладзі на гэты астатні год падрыхтоўкі да юбілею са дня нараджэння кс.Боско хацеў бы пажадаць імкнуцца да святасці, да высокіх ідэалаў.  Св. Дамінік Савіо, які з’яўляецца апекуном новага араторыя, не баяўся святасці і казаў, што яна – магчыма. Таму, і маладым жадаю не баяцца перашкод, якія сустракаюцца на жыццёвым шляху. Вы можаце стаць святымі, як Дамінік Савіо, але для гэтага патрэбна канкрэтная праца. Як шмат разоў сёння падкрэслівалася падчас праграмы – без ахвяры, без працы над сабой, без таго, каб плыць супраць плыні, немагчыма прыйсці да нейкага выніка. Такім чынам можна трапіць у тупік, выплыць у мора, з якога цяжка будзе вярнуцца. 
Святасць, яна нескладаная. Але, той, хто яе дасягае, дасягае сапраўднай радасці і супакою. Той радасці і таго супакою, якіх шукае кожны з нас. Будзьце святымі і дапамагайце адно аднаму быць святымі!
 
Даведка: Кс. Іван Огар SDB нарадзіўся 9 кастрычніка 1981 г. у в.Чырканцы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. I-ую святую Камунію прыняў у Лідзе ў 1990 г. У 1999 г. распачаў законную фармацыю ў Маскве. у 2010 г. стаў святаром і пачаў сваё служэнне ў Смаргоні. З 15 жніўня 2014 г. з'яўляецца адказным за араторый імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах.  

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр