Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

20 верасня адбылося святочнае адкрыццё новага салезіянскага араторыя імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах. Гэтая значная падзея сабрала вакол сябе не толькі ўсю салезіянскую сям’ю, але і законных асоб з іншых ардэноў,  дыяцэзіяльных святароў, а таксама і прадстаўнікоў свецкай улады. Урачыстасць распачалася гімнам да св. Яна Боско. Пасля з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся Рэгіянальны Настаяцель місіі “Св. Францыска Сальскага” кс. Віктар Гайдукевіч SDB.

  У гаміліі, якую прамовіў да сабранных Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, вернікі пачулі, што ў наш час адбываецца адраджэнне Касцёла. І араторый ў Бараўлянах з’яўляецца  яскравым доказам. Але, існуе і процілеглы бок у сучасным свеце адбываецца “дэвальвацыя” Божага дару жыцця. Менавіта таму араторый павінен стаць тым месцам, дзе малады чалавек знойдзе лек ад хваробы маральнага рэлятэвізму.  Важна адзначыць, што падчас св. Імшы ўпершыню абяцанні аніматара склалі два кандыдаты. А тыя маладыя людзі, якія калісьці не пабаяліся адклікнуцца на аніматарскае пакліканне, аднавалі свае абяцанні перад Богам і ўсім Касцёлам.

  Пасля Святой Імшы адбыўся абрад благаслаўлення араторыя, які таксама з’яўляецца салезіянскім манаскім домам.

  Працягам урачыстасці стала тэатральная прэзентацыя, у якой салезіянскія араторыі з розных куткоў Беларусі прадставілі важнейшыя падзеі, якія адбываліся напрацягу мінулага года. Бараўляны прадстаўлялі асвячэнне араторыя, Мінск — гадавіну перыгрынацыі рэліквій св. Яна Боско ў Беларусі, а моладзь са Смаргоні — пачатак абыходу юбілейнага года.

  Завершылася праграма розыгрышам латарэі, галоўным прызам якой быў ровар. Напрыканцы ўсе жадаючыя мелі магчымасць патанчыць бансы, падрыхтаваныя моладзю з Дзятлава.Таксама была магчымасць застацца на канцэрт музычнага гурту “Небасхіл” з парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.

Вольга Перадкова, салезіянскі аніматар

Матэрыял сайта sdb.by  

 

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску