Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Кс. Аляксандр Яшэўскі прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў Мінску
Навіны
26.08.2014

У салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля (Мінск) 24 жніўня 2014 года прывіталі новага дырэктра супольнасці кс. Аляксандра Яшэўскага SDB. Калісці ён ўжо служыў тут на пасадзе дырэктара супольнасці. І вось, пасля трох год адсутнасці, на працягу якіх святар працаваў ў парафіі св. Міхала Арханёла (Смаргонь), кс. Аляксандр ізноў вярнуўся ў супольнасць, дзе яго з радасцю чакалі субраты і вернікі. 

Уступленне на пасаду дырэктара адбылося падчас урачыстай Св. Імшы а 12.00. Напачатку кс. Аляксандра прывітаў кс. Павел Шчарбіцкі SDB, які клапаціўся пра супольнасць дагэтуль. Потым прадставіў парафіянам новага дырэктара рэгіянальны настаяцель місіі “Таварыства св. Фрацішка Сальскага” кс. Віктар Гайдукевіч SDB. Пасля казання кс. Віктар зачытаў кс. Аляксанру і ўсім прысутным артыкулы з канстытуцый айцоў-салезіянаў, якія датычацца значэння асобы дырэктара, яго функцый і адказнасці, а таксама ліст паслухмянасці, якім рэгіянальны настаяцель прызначыў святара на гэтую пасаду.

Як чытаем у Артыкуле 55 Салезіянскіх Канстытуцый:

Дырэктар прадстаўляе Хрыста, які яднае сваіх абраннікаў у служэнні Айцу. Дырэктар знаходзіцца ў цэнтры супольнасці як брат сярод братоў, якія прызнаюць яго адказнасць і ўладу.

Яго асноўнае заданне – натхняць супольнасць, каб яна жыла ў вернасці Канстытуцыі і ўзрастала ў адзінстве. Ён каардынуе намаганні ўсіх, беручы пад увагу правы, абавязкі і здольнасці кожнага.

Ён таксама нясе непасрэдную адказнасць за кожнага сабрата: кожнаму дапамагае рэалізаваць яго асабістае пакліканне і падтрымлівае ў даручанай яму працы.

Дырэктар атуляе сваім клопатам моладзь і супрацоўнікаў, каб яны ўзрасталі ў сумеснай адказнасці за супольную місію.

У словах, у частых кантактах, пры прыняцці адпаведных рашэнняў дырэктар з’яўляецца айцом, настаўнікам і духоўным кіраўніком”.

Як бачым, дырэктар, як айцец, нясе адказнасць за сваю сям’ю, атуляючы яе клопатам і любоўю.

Пасля гэтага кс. Аляксандр Яшэўскі SDB вызнаў веру.  

Напрыканцы Св. Імшы парафіяне прывіталі кс. Аляксандра добрымі словамі і кветкамі. Моладзь падрыхтавала сваё віншаванне ў маленькай сцэнцы, пад час якой святар атрымаў прывітанне ад св. Яна Боско. Кс. Аляксандру прыйшоў “Ліст з Рыму” ад заснавальніка ордэну. Гэта знакаміты ліст ксяндза Боско да сваіх сыноў, у якім святы звяртаецца да сваіх паслядоўнікаў, даючы ім пэўныя парады для святараскага служэння і працы з моладдзю. Гэтыя парады несумненна спатрэбяцца і кс. Аляксандру, каб быць тым мудрым і клапатлівым айцом для сваёй сям’і, уключаючы і субратоў, і парафію, і моладзь, якім  быў і заснавальнік ордэну св. Ян Боско.

А мы ў сваю чаргу будзем падтрымліваць айца нашай вялікай сям’і малітвай і ўсім, што будзе неабходна.

Ірына Петрусевіч

Матэрыял сайта sdb.by 

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100