Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 21 чэрвеня ў Смаргоні адбыўся першы агульнабеларускі Дзень Еднасці Салезіянскай Сям’і. Дэвізам сустрэчы сталіся словы “З’яднаныя ў кс. Боско - на хвалу Божую і дзеля збаўлення душаў”. Нагодай для святкавання стаў дзень нараджэння кс. Віктрара Гайдукевіча SDB, Рэгіянальнага Настаяцеля Місіі св.Францішка Сальскага ў Беларусі.

Святкаванне распачалося а дванадцатай гадзіне святочнай Імшой у касцёле св. Міхала Арханёла. Падчас гамілі кс. Аляксандар Яшэўскі SDB разважаў над галоўнымі словамі сустрэчы, заклікаў прысутных аб’ядноўвацца ў адну вялікую сям’ю, каб разам хваліць Бога і працаваць дзеля збаўлення душаў. Таксама кс. Аляксандр у сваёй прамове скіраваў некалькі слоў да кс. Віктара, ўказваючы на яго, як на айца і асобу, якая сімвалізуе еднасць ўсіх прадстаўнікоў салеіянскай харызмы на Беларусі.

Пасля Эўхарыстыі ў араторыі імя св. Яна Боско распачалася святочная праграма. На канцэрце прагучалі віншаванні дэлегацый,прадстаўленні дзейнасці салезіянскіх галін, працуючых у нашай Айчыне. Моладзь з розных араторыяў падрыхтавала спевы, частушкі, сцэнкі і танцы.

Напрыканцы канцэрта  кс. Алег Жураўскі SDB запаліў свечку ў руках кс. Віктара, ад якой запаліў сваю свечку кожны ўдзельнік сустрэчы. Гэтым сабраныя сімвалічна паказалі сваё адзінства з Настаяцелям салезіянаў, а гэта значыць і з усёй Сям’ёй кс. Боско.

На заканчэнне святочнай праграмы кс. Віктар прамовіў да сабраных:“Мы, як сям’я кс. Боско, пакліканыя да супрацоўніцтва ў Касцёле і грамадстве. Мы павінны быць адвакатамі маладых людзей, дзейнічаць як закваска- гэта значыць заўседы шукаць магчымасці, каб выступаць у абароне маладога чалавека і яго цікаўнасцяў. Штодзённае сведчанне кожнага з нас павінна быць знакам нашага адзінства і вернасці нашаму заснавальніку і яго харызме”. 

Напрыканцы канцэрта ўсе ўдзельнікі былі запрошаны на пачастунак, пасля якога моладзь яшчэ доўга спявала на сцэне і дзялілася адно з адным радасцю праз танцы і забавы.

Кацярына Максімовіч

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску