Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Нашу парафію наведаў арцыбіскуп Хав'ер Марцінес з Іспаніі
Навіны
06.06.2014

 5 чэрвеня нашу парафію наведаў арцыбіскуп Хав’ер Марцінес (Іспанія), які ўдзельнічаў у ІV Каталіцка-Праваслаўным Форуме «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскіх Цэрквам у Еўропе», праходзячым у Мінску з 2 па 6 чэрвеня. Святар узначаліў св.Імшу, падчас якой заклікаў вернікаў не імкнуцца быць аднолькавымі: “Мы ўсе розныя, але гэта дапамагае нам яднацца і жыць у еднасці.”
Арцыбіскуп адзначыў, што сапраўдным цудам з’яўляецца тое, што сёння католікі і праваслаўныя збіраюцца разам для вядзення дыялогу.
 “Я вельмі рады бачыць жывы касцёл на Беларусі, бо ведаю, якія часы прыйшлося перажыць веруючым людзям на вашай зямлі. У маёй краіне таксама шмат веруючых людзей, але сапраўднай праблемай з’яўляецца матэрыялізм. Напрыклад, сёння шматлікія проста не выпускаюць з рук свайго мабільнага тэлефона, робячы з яго нейкі ідал. Гэта чымсьці нагадвае фільм <Валадар пярсцёнкаў>”, - дадаў іерарх.

 Напрыканцы св.Імшы арцыбіскуп адзначыў, што ад кс.Боско ён навучыўся прымаць кожнага чалавека такім, якім ён ёсць, прыгадваючы сустрэчу святога заступніка моладзі з Барталамеем Гарэллі (кс. Боско было дастаткова таго, што юнак умее свістаць, каб пачаць сябраваць з ім). Таксама святар пажадаў маладым людзям адвагі, каб яны, пачуўшы голас Хрыста, не казалі Яму “не”, бо Хрыстус цалкам напаўняе сэрца і дае сапраўдную радасць. 

 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр