Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
РДС для моладзі 8-11 класаў
Навіны
12.04.2014
 
 5-6 красавіка ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску  адбыліся рэкалекцыі “Разважанні аб добрай смерці” (РДС) для моладзі 8-11 класаў. Тэма сустрэчы падкрэслівала тры важныя практыкі для сапраўднага хрысціяніна - “Пост. Малітва. Міласціна”. Сустрэчу падрыхтавала салезіянская сям’я парафіі св. Яна Хрысціцеля: кс. Павел Шчарбіцкі SDB, с. Тэрэса Сальнічак FMA, салезіяне супрацоўнікі і салезіянскія аніматары.
 
  Распачалася сустрэча св. Імшой, а перад гэтым арганізатары звярнулі ўвагу моладзі на пытанні павагі да сябе і да іншых, на праблему разумнага карыстання часам, і жаданне дзейнічаць і змяняцца.  Падчас канферынцыіі, падрыхтаванай кс. Павўлам Шчарбіцкім SDB моладзь разважала аб устрыманасці, якая дапамагае маладому чалавеку па-сапраўднаму убачыць сусвет, аб посце і малітве, якія з’яўляюцца найлепшай зброяй супраць злога духа, а таксама аб ахвярнасці. Пасля гэтага ўдзельнікі РДС мелі магчымасць на асабістую адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту. 
 
  У другі дзень была падрыхтавана канферэнцыя у незусім звычайнай форме: арганізатары РДС прапанавалі ўдзельнікам паразважаць над тэмай рэкалекцый праз гульні. Такім чынам маладыя людзі на практыцы паспрабавалі рэалізаваць заданні хрысціяніна і зразумелі, што праз міласціну мы павіны імнкнуцца быць салідарнымы з іншымі, умець бычыць праблемы іншых; праз пост вучыцца ахвярнасці, мэтанакіравансці; праз малітву – засяроджанасці, уменню весці дыялог з Богам. 
 
  Потым маладыя людзі глядзелі фільм, які прадэманстраваў ім прыклад сапраўднай ахвярнасці. Пасля гэтага  быў час “пустыні”, дзе кожны сам на сам разважаў аб закранутых на працягу сустрэчы пытанняў. Кульмінацыйным і апошнім момантам сустрэчы была Св. Імша, пасля якой моладзь, напоўненая Святым Духам, даючы свой прыклад, накіравалася  змяняць на лепшае навакольны свет.
 
Раман Гапцар, салезіянскі аніматар.
Матэрыял сайта sdb.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр