Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Фармацыйнае спатканне аніматараў
Навіны
31.03.2014
 
 
  З 29 па 30 сакавіка ў мінскай парафіі св.Яна Хрысціцеля праходзіла фармацыйнае спатканне для салезіянскіх аніматараў. Маладыя людзі, якія імкнуцца служыць іншым, асабліва дзецям і моладзі, мелі добрую магчымасць атрымаць некаторыя парады, з дапамогай якіх іх служэнне можа прыносіць больш плёныя вынікі. 
 
  Немагчыма навучыцца любіць і служыць па-сапраўднаму, калі не будзеш прыгадваць сабе вобраз Езуса – богачалавека, Які стаў з людзьмі на адзін узровень, каб іх адкупіць.  Такім чынам, падчас першай канференцыі, якую праводзіў кс.Іван Огар SDB,аніматары паспрабавалі саставіць фотаробат Езуса, Бога і чалавека адначасова. Езус не цураецца простых чалавечых пачуццяў – Ён плача над труной Лазара, спачувае ўдаве ці пракажонаму. Езус выступае супраць ўсялякага падзялення. Ён хоча дастукацца да кожнага, і часам, дзеля гэтага пераварочвае шкалу вартасцяў асобнага чалавека. Езус выкрывае рэлігійную крывадушнасць, і пытаецца ў нас: “А вы за каго прымаеце мяне?” 
 
  “Для Езуса адносіны – гэта сустрэча. І ў гэтай сустрэчы Езус чакае ад нас даверу. Калі ты не паверыш і будзеш толькі назіральнікам– не ўвойдзеш на гэтую сустрэчу”  - падкрэсліў кс.Іван.
 
   Пасля ў аніматраў была магчымасць сустрэцца з Езусам, Які нясе Свой Крыж на Галгофу, і разам з Ім прайсці Яго Крыжовы шлях.
 
  Другі дзень спаткання насіў больш практычны характар. У араторый завітаў фатограф Андрэй Каханоўскі, які дзяліўся з прысутнымі сакрэтамі паспяховай фотаздымкі і відэазапісу. У салезіянскіх араторыях ладзіцца шмат святочных мерапрыемстваў і духоўных сустрэч,якія неабходна захаваць, таму навыкі добрага фотаздымання з’яўляюцца вельмі важнымі для кожнага аніматара. Паслухаўшы тэорыю, кожны меў магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці фатографа на практыцы.
 
  Гульні, моманты разважанняў над сваім духоўным жыццём, адзінства прабывання побач і сустрэча з Езусам ў Эўхарыстыі – такімі дарамі мог ўзбагаціцца кожны аніматар падчас спаткання. 
 
  Трэба не баяцца глядзець наперад, трэба не баяцца адкрыць вочы, празрэць, каб убачыць, чаго Бог жадае для мяне. Падчас казання кс.Іван Огар SDB адзначыў, што часам чалавек не можа адчуць сябе шчаслівым ў сваёй штодзённасці, таму што ён знаходзіцца не на сваім месцы, але пры гэтым не мае адвагі адкрыта спытацца ў Бога, дзе ён павінен быць. Трэба не баяцца глядзець на сваё жыццё з перпектывы Хрыста, бо толькі Ён ведае найлепшую дарогу для кожнага з нас. 

Таццяна Ісакава
 
 

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100