Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Рэкалекцыі добрай смерці прайшлі ў Мінску
Навіны
19.03.2014

 

15-16 сакавіка ў салезіянскім араторыі г. Мінска моладзь з розных куткоў Беларусі прымала ўдзел у рэкалекцыях аб добрай смерці. 25 маладых асоб з Мінску, Смаргоні, Дзятлава, Мінойтаў і іншых гарадоў разважалі над тэмай: “Навяртанне душы: пост, малітва, міласціна”.

Першы момант сустрэчы, на якім хацелася б спыніцца, было разважанне над Словам Божым, якое падрыхтавала с. Ірына Барцэвіч FMA. Падзяліўшыся на дзве группы, мы паспрабавалі высветліць, чым з’яўляецца пост і ўстрыманне з пункту гледжання Святога пісання і нашага асабістага перажывання.

Пасля мы пайшлі на Святую Імшу, дзе кожны з нас перажываў сустрэчу з Езусам Хрыстом у Эўхарыстыі, а таксама з кс. Іванам Огарам SDB разважалі над нашым узыходам на гару Табор. Калі чалавек падымаецца на гару, бярэ з сабой толькі самыя неабходныя рэчы і, дасягнуўшы вяршыні, разумее сапраўдную вартасць жыцця. І перажываючы час Вялікага посту, мы высветлілі, што для таго каб адчуць радасць пры Змёртвыхпаўстанні Хрыста, трэба не баяцца прымаць выпрабаванні дарогі і дазволіць Богу перамяняць нас.

Атрымаўшы духоўны пасілак, надышоў час і для пасілку фізічнага. Нас чакала хоць і постная, але вельмі смачная вячэра.

Далей была канферэнцыя на тэму: “Пост і ўстрыманасць”, якую падрыхтаваў кс. Павел Шчарбіцкі SDB. Хацелася б падкрэсліць некалькі думак, якія засталіся ў нашых сэрцах. “Гэта Сын Мой умілаваны, Якога Я ўпадабаў” – Пан Бог прамаўляе гэтыя словы да кожнага з нас і свядомасць гэтага, што я дзіця Божае, дорыць нам сапраўдную радасць. А радасць, як казаў Святы Ян Боско, гэта другая найпрыгажэйшая рэч, якую Бог стварыў пасля любові. Што датычыцца ўстрыманасці, то яна дазваляе ўбачыць сапраўдны сэнс рэчаў і вызваляе нас ад павярхоўнасці. А самай лепшай зброяй супраць д’ябла з’яўляецца пост, які мае глыбокі позірк, дапамагае быць салідарным і адкрывае вочы на патрэбы іншых. У канцы канферэнцыі кс. Павел пакінуў нам некалькі пытанняў, над якімі мы маглі паразважаць падчас Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Пасля Адарацыі і часу для споведзі па салезіянскай традыцыі мы паслухалі слоўка на дабранач, якое распавядала с. Люцыя FMA.

У другі дзень рэкалекцый, пасля ранішняй малітвы і снядання, кс. Іван Огар SDB распачаў канферэнцыю на тэму “Міласціна”, якая была насычана яскравымі жыццёвымі прыкладамі. Толькі прызнаўшы, што мы бедныя і патрабуем Бога, мы можам зразумець, чым з’яўляецца міласціна і навучыцца прымаць і дарыць яе іншым.

Сучасная моладзь ўсё часцей адыходзіць ад Бога і не задумваецца над сэнсам жыцця. Таму нам, як моладзі, якая жадае пазнаваць Бога і жыць разам з Ім, было прапанавана падрыхтаваць відэаролікі-рэкламы Вялікага Посту, рэкалекцый аб дорай смерці і пілігрымкі.

Вынікі нашай творчай майстэрні былі розныя, але ўсе мы прышлі да адной высновы: жаданне данесці нейкую думку іншым прымушае цябе самога яшчэ раз задумацца, чым гэта з’яўдяецца для цябе.

Цэнтрам другога дня рэкалекцый была Святая Імша, пасля якой адбыўся смачны абед і завяршэнне сустрэчы.

Падмацаваўшыся духоўна, мы вярнуліся да штодзённасці і выканання сваіх абавязкаў, каб праз сваё жыццё быць прыкладам для іншых.

Бурдун Наталля і Чырыца Таццяна

Матэрыял сайта sdb.by 

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100