Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
5kapitul' show
Навіны
18.02.2014
 
Што такое "5 kapitul`"? Першы раз гэтым пытаннем моладзь з Серабранцы (а менавіта Саша і Улад) задалася 6 год таму, калі атрымала таямнічае смс ад ксяндза Аляксандра Яшэўскага SDB...

 Перш чым яны даведаліся аб сэнсе гэтага тэрміна, хлопцы ўжо задумалі даць такую назву вечару гумара, які яны планавалі ўжо даўно!

 І вось 15 лютага, мы мелі магчымасць прысутнічаць на другім канцэрце пад назвай "5 kapitul`".

 Распачалі вечар прэзентацыяй з першага канцэрта, каб прыпомніць сабе, як гэта было, а таксама растлумачыць, чаго чакаць ад вечара тым, хто не быў на мінулым.

 А пасля ўсіх прысутных зацягнула ў віхуры жартаў, пастановаў, фокусаў, відэа і караоке! Хэдлайнеры шоў, Улад і Саша, пераўвасобліваліся ў розныя постаці і ролі: беларускі таксіст і канадскі турыст, фокуснік і Шцірліц, вядучы папулярнага шоў і знакамітыя рэжысёры, Шэрлак Хоўмс і злодзей прафесар Марыярці, і не толькі!

 Адным з нумароў вечара стала праграма "Вячэрні Зарэцкі", аналаг  знакамітага расійскага тэле-шоў. Вядучы праграмы, Улад, прымаў знакамітых рэжысёраў, якія прапаноўвалі свае спецыяльным чынам падрыхтаваныя трэйлеры да фільмаў, прысвечаных Дню Закаханых. Джэймс Кэмерон, Мікіта Міхалкоў, а таксама Драгаслаў Пстрычка - вось імёны гэтых рэжысёраў. Спецыяльным запрошаным госцем шоў стаў займальны панк-рок гурт "Тлушч". Хлопцы распавялі пра сябе, пра сваю назву, а таксама парадавалі прысутных сваімі спевамі.

 Спадзяемся, усім, хто наведаў канцэрт пад такой таямнічай назвай у гэты вечар, было ўтульна і весела! Хочацца таксама падзякаваць арганізатарам за тое, што падзяліліся з прысутнымі сваімі талентамі.

 Прыпамінаем, што ў кожнага жадаючага ёсць магчымасць праявіць сябе на тэатральным вечары, які адбудзецца 8 сакавіка ў нашым араторыі па адрасе: вул. Пляханава, 28-1
 
Таццяна Перадкова 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр