Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Дон Боско шоў
Навіны
03.02.2014
 
31 студзеня Каталіцкі Касцёл успамінае святога Яна Боско, айца і настаўніка моладзі. З гэтай нагоды 1 лютага ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску абыходзілі вялікую ўрачыстасць у гонар гэтага святога заснавальнага Салезіянскай Сям’і.
 
 Пад час св. Імшы, якой распачалася святочная праграма, свае словы да прысутных вернікаў скіраваў Інспектарыяльны Дэлегат салезіянаў у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB. Святар прыгадаў, што зараз увесь салезіянкі свет знаходзіцца ў часе трохгадовай падрыхтоукі да святкавання двухсотгоддзя са дня нараджэння святога Яна Боско, якое адбудзецца ў 2015 годзе. Кс. Віктар адзначыў, што ў трэці год падрыхтоўкі мы асаблівым чынам разважаем над духоўнасцю святога Яна Боско.

 “Ксёндз Боско не пакінуў пасля сябе аніводнай кнігі, дзе б апісваліся яго духоўныя перажыванні, але ён пакінуў нам сваю духоўнасць праз свой уласны прыклад, прыклад свайго жыцця”.

 “У кс. Боско часта пыталіся, у чым сакрэт яго поспеху сярод моладзі, чаму такія розныя хлопцы, якія знаходзяцца пад яго апекай, лічаць сябе адной сям’ёй, і шчыра любяць адно аднаго. Адказ святога Яна Боско складаўся з трох словаў: розум, вера, дабразычлівасць. Менавіта на гэтых трох вартасцях будуецца выхаваўчая сістэма кс. Боско. Святы Ян Боско паўтараў: “Мала проста любіць сваіх выхаванцаў, трэба, каб яны адчулі, што іх любяць”” , - прамовіў кс. Віктар.

 Пасля св. Імшы і разважання над жыццём і асобай святога Яна Боско ўсе прысутныя былі запрошаны да араторыя, дзе ладзілася “Дон Боско шоў” – працяг святочнай праграмы. “Дон Боско шоў” было звязана з дэвізам салезіянскай сям’і на 2014 год, які гучыць наступным чынам: ”Дай мне душы, а іншае вазьмі сабе”. Чэрпаем з духоўнага досведу кс. Боско, каб у святасці ісці шляхам нашага асабістага паклікання. На хвалу Божую і дзеля збаўлення душаў”. Святары, сёстры, салезіяне супрацоўнікі, аніматары, памочнікі аніматараў, суполка “Адкрытыя сэрцы”, моладзь - усе, хто далучыўся да падрыхтоўкі праграмы – жадалі падкрэсліць чатыры важныя элементы духоўнасці ксяндза Боско, якія цесна звязаны з дэвізам: рабіць усё на хвалу Божую і дзеля збаўлення душаў, ператвараць нябачныя вартасці ў бачныя справы, адзінства з Богам, штодзённая святасць.

 Падчас праграмы былі прадстаўлены танцы, спевы, сцэнкі, але галоўная мэта “Дон Боско шоў” – не пацешыць гледачоў, але бліжэй пазнаёміць іх са святым Янам Боско, з яго жыццём і духоўнасцю.

 Пасля слоўка на дабранач, якое прамовіў кс. Віктар Гайдукевіч SDB, усе прысутныя былі запрошаны да салодкага стала – кс. Боско пры сваім жыцці клапаціўся таксама пра фізічны стан сваіх выхаванцаўLaughing

 Пад такім знакам радаснай харызмы кс. Боско прайшла ўрачыстасць святога, які няспынна паўтараў: “Не хачу, каб вы былі ідэальнымі, хачу, каб вы навучыліся любіць!”

Таццяна Ісакава, салезіянскі аніматар
Матэрыял сайта sdb.by 
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100