Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Плённы дзень у парафіі св.Яна Хрысціцеля (адноўлена)
Навіны
09.12.2013
 
 Дзень 8 снежня 2013г. быў вельмі плённым для мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля.  Менавіта ў гэты дзень, 17 год таму, дзякуючы працы кс.Ігара Лашука SDB, нарадзілася нашая парафія.  Зараз яна працягвае існаваць і ўзрастае з кожным днём, дзякуючы намаганням кс.Аляксандра Мятліцкага SDB.  Таксама, сёння адзначае свой дзень нараджэння араторый! У далёкім 1841 годзе, 8 снежня, прамовячы малітву да нашай Нябеснай Маці, святы кс.Боско заснаваў першы араторый. І менавіта 13 год таму распачаў сваю дзейнасць Араторый імя святога Яна Боско ў Мінску. За гэты час шмат чаго змянілася, але дзякуючы ахвярнаму служэнню ксяндзоў салезіянаў і сясцер салезіянак,  нязменным засталося адно - любоў да моладзі і дзяцей!
 
 Таксама сёння у нашым араторыі імя св. Яна Боско прайшло свята святога Мікалая для дзетак і моладзі.На свята да дзяцей завіталі незвычайныя,але адначасова знаёмыя ім госці.  Віталі дзетак героі казкі “Чараўнік ізумруднага гораду”, якія крочылі разам з імі да святога Мікалая, каб выпрасіць для кожнага патрэбныя ласкі. Напрыканцы шляху, калі маленькія падарожнікі сустрэлі святога,кожны атрымаў падарунак.  Героі праграмы  дапамаглі зразумець усім прысутным, што сапраўдная шчырая малітва прыносіць багаты плён у нашае штодзённае жыццё.
 
 Працягам плённага для нашай парафіі дня стала свята святога Мікалая для моладзі, якое распачалося Святой Імшой. Пад час Імшы адбылося аднаўленне аніматарскіх абяцанняў. Упершыню абяцанні аніматара склала Анастасія Субач, якая раней з’яўлялася кандыдатам у аніматары. 
 
 Пасля святой Імшы ўсе прысутныя былі запрошаны у араторый, дзе іх чакала сустрэча з незвычайным госцем. Пад час праграмы моладзь гуляля ў так званыя “хадзілкі”. Мэтай гульні было як мага хутчэй дайсьці да святога Мікалая. Негледзячы на розныя цяжкасці, усе здолелі прыйсці да святога. Арганізатары свята дапамаглі прысутным прыпомніць, што нашае жыццё – гэта шлях,на якім ёсць розныя выпрабаванні, але калі мы праходзім іх разам з Богам, мы можам дасягнуць пастаўленых мэтаў.
 
 Таксама неабходна адзначыць, што з 6 па 8 снежня ў нашай парафіі праводзіліся адвэнтовыя рэкалекцыі, якія праводзіў ксёндз-экзарцыст Чэслаў Паўлюкевіч з парафіі Езуса Журботнага ў Росі. Пад час рэкалекцый кс.Чэслаў падкрэсліў, як  Бог прыходзіць да чалавека:  “Бог вельмі далікатна ўваходзіць у жыццё кожнага чалавека. Спачатку стукае,а калі дзьверы адчыняюцца, Ён змяняе нашае жыццё назаўсёды”. Тасама ксёндз-рэкалекцыяніст  падкрэсліў важнасць сакрамэнтаў, асабліва сакрамэнту споведзі: “Споведзь-вялікі дар ад Бога,які дае магчымасць паяднацца з Ім”. 
 
 Дзякуем Богу за дар прамовы кс.Чэслава. Няхай Пан Бог адорыць яго патрэбнымі ласкамі, а Панна Марыя няхай трымае яго пад сваёй апекай.
 
 Спадзяемся, што такі багаты для нашай парафіі дзень 8 снежня прынясе багатыя духоўныя плёны!
 

Анастасія Субач
 
  
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100