Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Андрэйкі
Навіны
02.12.2013
 

 30 лістапада ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско  салезіянская сям’я святкавала Анрэйкі.  Успаімн св.Андрэя - гэта не толькі забаўляльнае свята, але і пачатак Адвэнту - перыяду   радаснага чаканння  і духоўнай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння.
 
 Святочная праграма распачалася Святой Імшой, пасля якой у араторыі  ўсіх ўжо чакалі вясёлая гульня, танцы і сюрпрызы, падрыхтаваныя аніматарамі. Пад час падрыхтаванай гульні маладыя людзі па чарзе адказвалі на пытанні з розных тэм (Адвэнт, спорт,угадай мелодыю, знакамітыя асобы, 100 цудаў свету..), паглыбляючы такім чынам свае веды. Адным с сюрпрызаў стала сцэнка аб пакліканні, якую падрыхтавала суполка “Адкрытыя сэрцы”. Ну і канешне, якія ж Анрэйкі без танцаў!Smile
 Прамаўляючы да прысутных слоўка на дабранач.кс.Павел Шчарбіцкі SDB  разважаў над часам. Кс.Павел адзначыў, што час з’яўляецца вялікім скарбам. Не заўсёды мы маем шмат часу, але гэта не значыць, што трэба  спяшацца. Неабходна вучыцца рабіць рэчы  своечасова! Можна зрабіць добрыя ўчынкі,сказаць шмат добых слоў,але калі яны не будуць на свой час - то ўсё дарэмна. Мы павінны мудра карыстацца часам, які даў кожнаму з нас Бог.
 
 Напрыканцы праграмы аніматары прапанавалі  падумаць над тым, які канкрэтны крок кожны асабіста можа зрабіць, якую пастанову можа ўзяць, каб праз увесь перыяд Адвэнту не марнаваць час, а працаваць над сабой. І нават, калі здаецца, што нічога не атрымаецца, трэба не баяцца, а даверыць гэта Богу, бо для Яго няма нічога немагчымага!
 
Артыкул падрыхтавала Вольга Шымановіч 
 
 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр