Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Урачыстасць Хрыста Валадара
Навіны
24.11.2013
 
Самая Божая з Божых спраў – выхаванне моладзі! 
Хочаце зрабіць добрую рэч? Выхоўвайце моладзь!
Хочаце зрабіць святую рэч? Выхоўвайце моладзь!
Хочаце зрабіць найсвяцейшую рэч? Выхоўвайце моладзь!
Хочаце зрабіць Божую рэч? Выхоўвайце моладзь!
Св. Ян Боско
 24 лістапада ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско адбылося свята, прысвечанае ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету. У чарговы раз аніматары, суполка “Адкрытыя сэрцы”, салезіяне супрацоўнікі разам з сёстрамі і пад кіраўніцтвам кс. Паўла Шчарбіцкага SDB падрыхтавалі выхаваўча-забаўляльную праграму для маленькіх парафіянаў. Распачаўшы свята ўрачыстай святой Імшой, арганізатары і дзеці з бацькамі накіраваліся ў моладзевы центр, дзе іх ужо чакалі госці з іншых галактык. Усе яны шукалі ў жыхароў Зямлі дапамогі і парады ў нялёгкіх сітуацыях, у якіх аказаліся жыхары іх галактык. Марсіянін скардзіўся на тое, што на яго планеце распаўсюдзіліся войны і няма супакою. Госці з Венеры і Меркурыя расказалі пра абыякавасць да няшчасця іншага, пыху і закрытасць сэрцаў. На Юпітэры панавалі лянота і сквапнасць.
 
 Зямляне, карыстаючыся выхаваўчай сістэмай кс. Боско, вучылі іншапланетных гасцей і дзяцей, як з дапамогай Божай ласкі пераадолець пануючыя на іх планетах і ў нашых сэрцах грахі. Не рабілі нічога надзвычайнага. Проста гулялі. Але надалі глыбокі сэнс кожнай гульні, праз гэтыя простыя моманты пастараліся расказаць аб вялікім Сэрцы Бога. Вядучыя  тлумачылі правілы гульняў, а мэтай ставілі навучыцца дапамагаць іншаму у цяжкай сітуацыі, мірным спосабам вырашаць супярэчнасці, дзяліцца хлебам з патрабуючымі і радавацца. 
 
 Так раіў выхоўваць моладзь св. Ян Боско – прыйсці да моладзі і быць сярод іх пад час іх гульняў, размоў, выканання абавязкаў… Наш святы апякун вучыў евангелізіраваць моладзь праз штодзённыя заняткі, сваім прыкладам і любоўю натхняў моладзь наследаваць яго ў любові да Бога. 
 
 Дзелімся такімі навінамі з вамі, шаноўныя, дзеля таго, каб заахвоціць вас далучыцца да справы выхавання ў сваіх парафіях, быць больш дынамічнымі і ініцыятыўнымі хрыціянамі, якiя прымаюць веру, як дар, адказна i з радасцю рэалiзоўваюць сваё паклiканне да святасцi. А, як казаў св. Аўгустын, той, хто штосцi зрабiў для збаўлення душы блiжняга – ужо знаходзiцца на дарозе свайго збаўлення. 
 
 Будзьце ўважлiвымi i адкрытымi на прапановы Касцёла Сусветнага i сваёй маленькай парафii, мудра i з удзячнасцю карыстайцеся iмi.


Матэрыял падрыхтавала салезіянка супрацоўніца 
       Ірына Петрусевіч, ASC
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100