Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Тыдзень у Бенедыктбоерн
Навіны
09.09.2008


У пачатку жніўня група аніматараў атрымала магчымасць прыняць удзел ў спатканні моладзі Еўропы. Нашае падарожжа на чале з айцом Ігарам Лашуком распачалося 6 жніўня, калі мы развіталіся са сваімі роднымі і, атрымаўшы Божае благаслаўленне на дарогу, выехалі  за межы горада Мінска. Па дарозе да нас далучалыся група са Смаргоні разам з айцом Віктарам Гайдукевічам.

Наш першы начлег быў у цэнтры пілігрыма ў Чэнстахове. Раніцай хуценька ўстаўшы, мы пабеглі да Маці Божай. Вельмі ўразіла нас першае спатканне. Пад гукі, здалося, аркестру адчыняўся абраз Маці Божай Яснагурскай. Слёзы, малітвы, захапленне ¬¬– так цяжка перадаць усё на словах. У гэты ж дзень мы таксама наведалі Кракаў. Вельмі цікавы горад, які прываблівае безліччу касцёлаў, замкам і вясёлымі людзьмі.
Далей наш шлях пралягаў на дарогах, дзе мы з левага або правага боку бачылі іншыя еўрапейскія гарады. Вось так мы і даехалі да Германіі да месца нашага прабывання – Бенедыктбоерн. Як там прыгожа, а вакол горы! Дзівосна!
Паволі пачалі з’язджацца группы з розных краін: Польшча, Чэхія, Італія, Германія і Шатландыя.
Першыя два дні ўсім была прапанавана розная праграма. Выбіраеш на свой густ і запісваешся. Ну дык вось. Мы былі ў гарах, а потым вандравалі на веласіпедах. Калі казаць, што нам спадабалася, то гэтым нічога не скажаш. Некранутая прырода захапляла нас сваёй прыгажосцю і бязмежнасцю. Наш Айцец Ігар таксама скарыстаў з магчымасці і разам з Алегам Хадасевічам і Ігарам Вербіловічам плыў на каноэ. Цікава было іх паслухаць: як самі кажуць, штосьці было не так, бо лодка ішла зігзагам.
Таксама была арганізавана так званая “Fun Factory”. Падзяліўшыся на майстэрні, мы рыхтавалі свае нумары для прызентацыі. Дык вось, што выявілася. Наш  Алесь (Аляксандр Перадкоў) яшчэ раз падцвердзіў сваё майстэрства ў ролі арганізатара і вядучага. Моладзь са Смаргоні выглядала як сапраўдная група баварскі танцораў. Мы з Таццянай Шамко высветлілі, што ўмеем маляваць. Вольга Красільшчыкава паказала сваё майстэрства на гітары. Кацярына Лавыш і Улад Зарэцкі пад кіраўніцтвам Ігара з удзелам іншых акцёраў праявілі сябе як талентавітыя зоркі кінамастацтва. Што тут можна дадаць, не краіна – а край Зорак!!!
Спартыўны дзень … Як жа тут абысціся без футбола. Першая месца атрымала Смаргонь. Другое месца заняла каманда з Італіі. А нашыя мінскія футбалісты, праявіўшы ўсе свае магчымасці і сілы, сціпла размясціліся на трэцім месцы. Добры вынік!
Для кагосьці гэта быў працяг спартыўнага дня, а для астатніх – новыя ўражанні. Мы наведалі Мюнхен, ці М’юнік, як самі немцы яго называюць. Амаль усе хлопцы паехалі глядзець Альянс Арэну (здаецца яна так называецца). Там трэніруецца вядомая нямецкая каманда. Не буду спрачацца, але думаю, што ўсім астатнім было не менш цікава любавацца архітэктурай, прыгожымі вуліцамі і фантанамі, а таксама наведваць нямецкія магазіны.  
Усё б добра, каб не надышоў час развітацца. За гэты тыдзень шмат каго сустрэлі, пазнаёміліся з іншымі краінамі, набылі шмат новых сяброў. Шатландцаў будзем памятаць, як людзей, якія так хутка гаварылі, што ніхто іх не разумеў. Толькі з павагай і усмешкай на твары рабілі выгляд, што усё разумеем. Палякі здзівілі нас сваімі акцёрскімі здольнасцямі, асабліва айцец Марцін Казноўскі SDB. Моладзь з Чэхіі паасобку адзначалася ў розных мерапрыемствах. Нельга не ўспомніць італіянцаў, бо яны сваім аптымізмам, адкрытай радасцю і часам шумнымі размовамі дадавалі энергію, усмешкі і добры настрой усім удзельнікам сустрэчы. Асаблівае “дзякуй” заслугоўваюць арганізатары і аніматары, якія з намі працавалі. Яны разам злучалі нас і падтрымлівалі сяброўскую атмасферу.
Спытаеце, чым адзначыліся мы?! Хм… Усе даведаліся, як мы любім і шануем бульбу. Калі сур’ёзна, то думаю, што ўсе заўважылі нашу любоў і пашану да роднай краіны, моцную веру і шчырыя ўсмешкі.  
 

Дар'я Еўтухоўская.

Глядзіце таксама: Фотагалерэю  з паездкі

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр