Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Успамін усіх памерлых бацькоў салезіянаў
Навіны
24.11.2013

 25 лістапада – успамін слугі Божай Маргарыты Ок’ена (маці св. Яна Боско), успамін усіх памерлых бацькоў салезіянаў.

 25 лістапада Салезіянская Сям’я адзначае ўспамін слугі Божай Маргарыты Ок’ена, маці св. Яна Боско – заснавальніка гэтай сям’і. Мама Маргарыта – так называюць яе ўсе салезіяне і салезіянкі. Гэта простая, але вельмі мудрая жанчына змагла выхаваць аднаго са сваіх дзяцей, Яна Боско, такім чынам, што ён дасягнуў святасці. Яна навучыла яго любіць Бога і прысвячаць Яму кожную справу. Мама Маргарыта была для сваіх дзяцей прыкладам малітвы і жыцця ў прысутнасці Бога. “Бог вас бачыць, я магу быць далёка, але Ён заўсёды побач, заўсёды прысутны”, – часта паўтарала яна сваім дзецям

 Кс. Боско: “... Калі я быў яшчэ маленькі, яна навучыла мяне першай малітве.  Калі я толькі трошкі падрос і мог ужо далучыцца да братоў, яна казала мне кленчыць з імі раніцай і вечарам, мы разам маліліся і разважалі над трэцяй часткай ружанца. Памятаю таксама, як яна падрыхтавала мяне да першай споведзі: прывяла ў касцёл, спачатку паспавядалася сама, потым даверыла святару мяне, а затым дапамагла мне падзякаваць Богу. Суправаджала ў гэтым і далей, аж пакуль не была ўпэўнена, што я сам магу спавядацца належным чынам”.

 Калі яе Янак стаў святаром і пачаў апекавацца пакінутымі хлопцамі, мама Маргарыта прыехала да яго ў араторый, каб ужо да канца свайго жыцця прысвяціць сябе моладзі і дамагаць свайму сыну ў справе выхавання. Аднойчы гэтая жанчына адчула стомленасць так моцна, што хацела пакінуць араторый. Тады сын, выслухаўшы яе, паказаў жанчыне на Крыж. Яна ўсё зразумела і ўжо больш ніколі не думала аб гэтым. Засталася даканца.

Таксама 25 лістапада прыпадае гадавіна смерці маці нашага кл. Алега Каралёва SDB – Тамары Канстанцінаўны Каралёвай. Вельмі падобная была мама Тамара да мамы Маргарыты. Яна з вялікім даверам Богу і мужнасцю прыняла смерць. Адышла ў дом Айца са спакоем, пакорна прыняла сваё цярпенне, злучаючы яго з цярпеннем Хрыста.

 Усiх запрашаем на св. Імшу за памерлую маму Тамару ў панядзелак, 25 лістапада, і ў аўторак, 26 лістапада, а 19.00.


Матэрыял падрыхтавала Ірына Петрусевіч

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр