Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Спатканне аніматараў
Навіны
18.11.2013
  
16-17 лістапада ў Мінску ў парафіі св.Яна Хрысціцеля адбылося спатканне салезіянскіх аніматараў Беларусі. Справа выхавання вельмі важная, але адначасова вельмі цяжкая і адказная. Праграма фармацыйнага спаткання ў гэты раз мела больш практычны характар. Аніматары развучылі новыя гульні і бансы. А запланаваць наступны дзіцячы лагер святары і сёстры прапанавалі ў форме КВЗ (клуб вясёлых і знаходлівых).
 
 Пасля канферэнцыі, на якой аніматары разважалі пра “Дух анімацыі моладзі” (праз выхаваўчую характарыстыку твару Езуса), кожны меў магчымасць асабіста сустрэцца з Панам праз адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта і даверыць Яму сябе і ўсіх, да каго Ён іх пасылае.

  Напрыканцы спаткання ўсе сабраліся на невялікі форум, на якім паспрабавалі паглядзець у будучыню і запланавалі некаторыя моманты. Падчас форума  аніматары разам са святарамі і сёстрамі разважалі над тым, як яны могуць выйсці па-за рамкі Араторыя і несці харызму кс.Боско неверуючаму свету.

  Спатканне скончылася, але верым, што з дапамогай і духоўнай падтрымкай св.Яна Боско, той энтузіазм, які запаліўся ў сэрцах аніматарў, не прападзе, але будзе імі выкарыстаны на карысць выхавання дзяцей і моладзі. 
 
Ганна Семак, Дзяніс Бобін 
 
 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр