Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Святасць магчыма!
Навіны
17.11.2013
 Нягледзячы на пахмурнае і дажджлівае надвор'е 10 лістапада ў Дзіцячым Араторыі было сонечна і цёпла ад дзіцячых усмешак. Менавіта ў гэты дзень ў Араторыі прайшло свята пад назвай “Святасць магчыма”.  Падчас праграмы дзеткі шукалі дзейсны рэцэпт святасці. Дапамагалі ім ў гэтым св.Ян Боско, св. Дамінік Савіо, мама Маргарыта і бл.Лаўра Вікунья. 
 
 Часам чалавеку можа здавацца, што стаць святым вельмі складана, бо для гэтага трэба мець набор звыш’якасцяў.  Галоўныя героі праграмы разбілі гэты стэрэатып, паказваючы на асабістым прыкладзе, што святасць даступна для кожнага, нават самага маленькага. Гэта нам вельмі добра паказвае эпізод з жыцця св.Даменіка Савіо. Аднойчы св.Дамінік гуляў з сябрамі ў футбол. Падчас гульні св.Ян Боско паклікаў хлопчыка да сябе і задаў яму пытанне: “Дамінік,адкажы мне, што б ты рабіў, калі б даведаўся, што праз пяць хвілін памрэш?”.  Св. Дамінік Савіо, не раздумваючы, адказаў: “Працягнуў бы гуляць у футбол!”. Такія простыя словы святога могуць стаць своеасаблівым рахункам сумлення для сучаснага чалавека – варта задумацца, які б кожны з нас даў адказ на падобнае пытанне. 

 Св. Ян Боско казаў, што сумны святы – гэта ніякі святы. Сапраўдны святы радасны,і ён жадае дзяліцца сваёй радасцю з людзьмі, якія знаходзяцца побач. Нашыя святыя дзяліліся з удзельнікамі свята радасцю праз гульні, якія паказалі дзеткам, што без узаемадапамогі і падтрымкі немагчыма атрымаць перамогу ў агульнай справе.

 Пасля гульняў, спеваў, танцаў і сцэнак маленькіх святых чакаў салодкі стол – вельмі цяжка быць радасным, калі ты галодныSmile

 Кожны дзень мы маем шанец стаць лепшымі. Галоўнае – мець адвагу, і заўсёды памятаць, што кожны з нас пакліканы да святасці! 

 Таццяна Ісакава
 
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100