Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Парафія развіталася з сястрой Маргарытай
Навіны
02.09.2008

Учора 1 верасня мы развіталіся з сястрой Маргарытай Пятрушчак, якая працавала ў нашай парафіі тры гады.

У 20.40 з чыгуначнага вакзала адправіўся цягнік Мінск- Варшава, які канчаткова прымусіў нас паверыць у яе ад’езд.
Прыемна ,што шмат моладзі ( і не толькі) знашло час ,каб правесці апошнія хвіліны ў сардэчнай кампаніі разам з роднай ўжо сястрой. Нягледзячы на сум развітання і даволі зімнае надвор’е, гучала шмат жартаў ды і ўвогуле ўсё выглядала быццам сястра едзе на часовы адпачынак.
За дзень да гэтага, 31 жніўня на маладзежнай імшы парафіяне і асабліва моладзь дзякавалі сястры за яе прысутнасць між намі, за яе жывы інтарэс, адкрытасць душы і сэрца ,чуйнасць да кожнага чалавека, які чакае дапамогі. С. Маргарыта таксама звярнулася са словамі ўдзячнасці да ўсіх, з кім яна пазнаёмілася і працавала ў парафіі, таму невыпадкова, што шматлікія вочы былі поўныя слёз радасці і крыху суму.
Яшчэ раз выказваем падзяку сястры Маргарыце, памятаем яе ў сваіх сэрцах і малітвах. Ну і канечне чакаем наступных сустрэч!

  Таццяна Шамко

 Глядзіце таксама: фотаздымкі з развітання

 

 

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100