Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Урачыстасць Св. Яна Боска і высокія госці парафіі
Навіны
02.02.2013
31 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін св. Яна Боска. Асаблівым чынам святкуюць урачыстасць салезіяне, якія з’яўляюцца пераемнікамі традыцый Дона Боска. У гэты дзень мінская парафія Св. Яна Хрысціцеля вітала біскупа дыяцэзіі Лінц (Аўстрыя) Людвіга Шварца SDB, які належыць да таварыства айцоў салезіянаў і прыехаў у Беларусь, каб разам з парафіянамі правесці гэтае важнае для іх свята.
 
Падчас святой Імшы, у якой удзельнічалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Людвіг Шварц SDB, падкрэслівалася роля моладзі ў жыцці Касцёла, прыпамінаючы словы благаслаўлёнага Яна Паўла II, які казаў: «Моладзь — гэта будучыня Касцёла». Падчас прывітання арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў словы шчырай падзякі айцам салезіянам за іх руплівую працу і адкрытыя сэрцы. Мітрапаліт звярнуў увагу на постаць св. Яна Боска, адзначаючы, што гэты чалавек аддаваў усяго сябе сваім выхаванцам. Арцыпастыр прыгадаў гісторыю, звязаную з адным лістом, які св. Ян Боска накіраваў да сваіх выхаванцаў. У першым радку было напісана: «Вы — злодзеі! Вы скралі ў мяне сэрца!» Такім чынам, св. Ян Боска з’яўляецца прыкладам ахвярнасці ў служэнні людзям, асабліва маладым.

У сваю чаргу біскуп Людвіг Шварц SDB адзначыў, што ён сам з’яўляецца плодам працы салезіянаў, бо менавіта дзякуючы ім пазнаў Хрыста. Біскуп прыпомніў сон Дона Боска пра дзве калоны — падмурак веры, адна з якіх Панна Марыя, а другая Эўхарыстыя. «Нягледзячы на тое, што прайшло больш за сто гадоў пасля смерці святога, каштоўнасці веры, вызначаныя ім, засталіся нязменнымі», — адзначыў біскуп.

Пасля літургіі прысутным святарам, законным сёстрам і ўсім вернікам было прапанавана працягнуць свята ў моладзевым араторыі. Там усіх чакала святочная праграма пад назвай «Вер! Радуйся! Дзейнічай!». Праграма ўключала спевы, танцы, сцэнкі, а асаблівым нумарам праграмы стала ўзнагароджванне каманд-пераможцаў у турніры па міні-футболе, які праходзіў у араторыі. Летась пераможцам турніру стаў парафіяльны ФК «Савіо».

Не абышлося без добрай салезіянскай традыцыі — слова на дабранач, якое прамовіў да нас Дон Боска нашага вечара — біскуп Людвіг Шварц SDB.

Пасля асноўнай праграмы, салодкага стала і прыемных размоваў адбыўся яшчэ адзін сюрпрыз — салют у гонар свята.

Спадзяемся, што свята пакінула ў сэрцах кожнага з удзельнікаў не толькі добрыя ўражанні, але і нешта глыбейшае. Святы Ян Боска казаў: «Я жадаю бачыць вас шчаслівымі цяпер і ў вечнасці!» Шчыра жадаем усім сапраўднай радасці, дзякуючы якой кожны з нас можа ўпэўнена крочыць да вечнасці.

Матэрыя сайта Catholic.by падрыхтавалі Кацярына Мальцава і Таццяна Ісакава
 

 
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100