Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Андрэйкi 2012
Навіны
05.12.2012
2 снежня катліцкі моладзевы центр ім.св.Яна Боско запрашаў усіх жадаючых на сумеснае святкаванне Андрээк – успаміна аб апостале Андрээ. Распачалася праграма св.Імшой, на якой святары адзначылі, што надыходзіць час Адвэнту – не пост, але радаснае чаканне перад святам нараджэння Езуса Хрыста. Пасля сумеснай малітвы,апошняй  у гэтым літургічным годзе, нас чакаў утульны прыём у Араторыі. “Узгадаць усё”  - такая была тэма свята, падрыхтаванага аніматармі. Сумесныя танцы, гульні, гумарыстычная сцэнка – вось тое, што чакала кожнага. Разынкай  святочнай праграмы стала прэзентацыя, у якой былі прадстаўлены яскравыя моманты з жыцця Араторыя за ўвесь год.   Увесь год, праведзены разам, за 10хвілін. Увесь год, які быў напоўнены важкімі падзеямі,прайшоў перад намі добрым успамінам, з якім трэба развітацца, захаваўшы яго ў сэрцы. Прагляд прэзентацыі выклікаў шмат усмешак на тварах моладзі, шмат радасці ў душах.  А колькі яшчэ чакае наперадзе?

 Канешне, як магла б скончыцца святочная праграма, калі б не танцы? Ва ўсялякім разе, неяк непоўна. Таму, пасля танца-малітвы, была абвешчана дыскатэка, на якой можна было  выявіць свае харэаграфічныя дасягненні.

“Час міне, і чалавек міне, а Бог будзе заўсёды! Не бойцеся браць сабе пастановы, не бойцеся быць з Богам!” – такую думку, па добрай традыцыі – на заканчэнне, пакінуў кс. Павел Шчарбіці SDB прысутнай моладзі.

Фота – і па-сяброўску цёплае свята даходзіць да свайго лагічнага заканчэння. Час міне, а Бог будзе заўсёды! Зараз у цябе ёсць час, каб паспець штосьці зрабіць, каб не баяцца жыць з Богам.

 Матэрыял падрыхтавала Таццяна Ісакава

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр