Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канцэрт у гонар св. Цэцыліі
Навіны
26.11.2012

22 лістпада парафія св.Яна Хрысціцеля ў Мінску ўрачыста адзначыла свята св.Цэцылыі. Пасля вячэрняй Імшы ні ў кога не было думак ісці дадому, бо ўсе ведалі, што наперадзе чакае канцэрт, падрыхтаваны святарамі, сёстрамі і парафіянамі. Падчас канцэрту адчуваўся радасны настрой прысутных, паветра было напоўнена святам. Сваім музычным талентам ахвотна дзяліліся не толькі парафіяльныя хор і музычны гурт “Небасхіл”, але таксама дзеці, моладзь, цэлыя сем’і, вырашылі не заставацца ў ценю і духоўныя асобы. Адзін са спеваў, напісаных кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB, і выкананы ім сумесна з групай аніматараў, святар прысвяціў свайму бацьку, які менавіта ў гэты дзень святкуе дзень свайго нараджэння. Падарунак ад усяго сэрца таму, хто стаў прыкладам і падтрымкай на ўсё жыццё.

На працягу ўсёй прагамы адчуваўся ўтульны настрой – адна вялікая сям’я сабралася, каб разам перажыць гэты радасны момант. Напрыканцы урачыстага канцэрта выступілі святары і сёстры парафіі, якія на чатырох мовах праспявалі “Ubi caritas” - гімн Любові, без Якой нічога не магчыма.

Пасля канцэрта да вернікаў звярнуўся пробашч парафіі кс. Аляксандр Мятліцкі SDB, які заклікаў не баяцца вызнаваць Бога. Святар адзначыў, што кожны з нас ведае прыклады святых, іх жыццёрысы, але наўрад ці кожны задумваецца аб сваёй святасці. Нам неабходна спытацца ў сябе: “Хто, калі не я?Хто, акрамя мяне, можа стаць святым?”. Чалавек павінен імкнуцца да святасці, нічога не баючыся. Чалавек павінен імкнуцца да Бога – сапраўднай крыніцы радасці і жыцця. І толькі тады ён будзе паўнавартнасным чалавекам, які карыстаецца з Божай любові і ласкі, якімі няспынна адорвае кожнага з нас нябесны Айцец.

Матэрыял падрыхтавала Таццяна Ісакава

 


 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр