Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
(Адноўлена) Салезіянскую супольнасць у Мінску наведаў новы інспектар
Навіны
18.10.2012

Сёння, 17 кастрычніка, нашу парафію наведаў айцец Славамір Лубян SDB, які з’яўляецца адказным за салезіянскую прысутнасць на Беларусі з верасня гэтага года. Пасля св. Імшы вернікаў чакала праграма ў Араторыі. Дон Боско жадаў заўсёды бачыць сваіх выхаванцаў радаснымі, менавіта таму аніматары вырашылі падрыхтаваць невялікую праграму радасці.

Спачатку перад прысутнымі выступіў парафіяльны музычны гурт “Небасхіл” – тут можна было выявіць свае музычныя і харэаграфічныя таленты- усе жадаючыя маглі паспяваць і патанчыць. Абыякавых не было!

Пасля музычнай паўзы надышоў час гульняў. Самыя адважныя і смелыя, сярод якіх быў і айцец-інспектар, паспрабавалі свае сілы ў матэматыцы, асацыяцыях і хуткасці. Нотку радасці дапоўніла хвіліна сур’ёзнасці. Аніматары прадставілі прысутным сцэнку, якакя распавядала пра сапраўднае шчасце ў чалавечым жыцці.

Сур’ёзнасць вечара дапоунілі пытанні, якія моладзь загадзя падрыхтала для айца Славаміра. Інспектар з ахвотнай радасцю адказаў на ўсе пытанні, як падрыхтаваныя, так і на тыя, якія ўзнікалі ў аўдыторыі ў працэсе размовы. Пасля таго, як усе пытанні засталіся вырашыннымі, па добрай салезіянскай традыцыі, наш госць прамовіў да вернікаў слоўка на дабранач. Ён злучыў яго са сцэнкай, якую нам прапанавалі аніматары. Айцец Славамір разважаў наконт шчасця, кажучы, што шчасце, як матыль. Калі чалавек будзе старацца злавіць гэтага матыля, ён проста ўляціць ад яго прэч. І, наадварот, калі чалавек паставіць сабе канкрэтную мэту, будзе ведаць, чаго ён жадае ад свайго жыцця, матыль сядзе яму на плечы і будзе верна суправаджаць яго.

Сумеснае фота -і свята радасці падыходзіць да свайго заканчэння. Свята, якое паказала ўсім нам, што радасць у штоддзёнасці – гэта рэальна і, прытым, не вельмі складана!

Матэрыял падрыхтавала Таццяна Ісакава

 


 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр