Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Дзіцячыя канікулы ў Навагрудку.
Навіны
26.06.2008
Распачалося лета, а з ім і цудоўная , чаканая пара для дзетак – канікулы. Дзеці адпачываюць па-рознаму: адны выязжаюць на мора, другія – у горы, іншыя – у піянерскі лагер, а нашыя выбралі канікулы з Богам, якія праходзілі ў гэтым годзе з 28 траўня па 11 чэрвеня ў горадзе Навагрудак. Гэты адпачынак для дзетак быў зарганізаваны сястрой Люцыяй і аніматарамі Веранікай Огар і Вікай Крыстал. Ён праходзіў у манастыры Сястёр-Назарэтанак, якія з вялікай радасцю і гасцінасцю нас прынялі.
А што  такое ўвогуле адпачынак з Богам? Некаторыя думаюць, што гэта толькі малітва, малітва і малітва… Але Яна вельмі памыляюцца. Бо канікулы з Богам – гэта і гульні, і танцы, і спеў, і добры настрой, і сустрэча і знаёмства з новымі сябрамі, і ўсё гэта, дзякуючы Пану Богу. Менавіта і ў гэты раз было так. На працягу дзвюх тыдняў дзеці мелі магчымасць сустрэцца з Маленькім Ослікам, які іх навучыў быць паслухмянымі, навучыў цаніць сапраўднае сяброўства і слухаць параду старэйшых.
Таксама дзеці паспрабавалі свае сілы, магчымасці і саміх сябе як жыхары прыдуманых імі плямёнамі.
У конкурсу «Минута славы» нашыя дзеткі паказалі свае таланты праз цудоўныя танцы, захапляючы спеў і смешныя сцэнкі. Больш за ўсё засталася ў памяці сцэнка «Рэмонт у кватэры ксяндза Ігара».
Так як Навагрудак – гэта гістарычнае месца, то мы наведалі разваліны Навагрудскага замка, Курган Славы Адама Міцкевіча, Гару Міндоўга і месца, на якім былі расстраляны адзінаццаць Сясцёр-Назарэтанак.
Час хутка праляцеў і настала пара вяртацца дадому. Троху замучаныя, але вельмі задаволеныя, усе ўспамінаем гэты адпачынак і спадзяемся сустрэцца ў наступным годзе!

Віка Крыстал

Глядзіце таксама: Фотаздымкі адпачынку.

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр