Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канцэрт на свята Марыі Успамогі Хрысціянаў
Навіны
25.05.2012
У чацвер 24 мая, ва Урачыстасць Найсвяцешай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў, адбыўся традыцыйны парафіяльны канцэрт, прысвечаны гэтаму святу.
 
Пачынаў канцэрт парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Алены Пікус, які выканаў два традыцыйныя спевы у гонар Маці Божай.

Пасля прагучалі акустычныя тры творы ў выкананні Івана Мацейкі і Паўла Купцова, якія прадэманстравалі віртуозны ўзровень гульні на гітары.
 
Канцэрт працягнуў гурт "Небасхіл" у сваім новым саставе са спевамі "Езус Пан і Валадар маёй душы","Роза"  і "Исус, Ты - любовь моя".
 
Таксама ў канцэрце прыняў удзел Данііл Лазараў, які выканаў "Польку" і "Вальс" на акардэоне.

Невялікім сюрпрызам быў спеў "О Пане мой", які напісаў кс. Павел Шчарбіцкі, ў выкананні моладзі, а таксама Гімн да Маці Божай у выкананні "новых Серых мышак" - гурта сяцёр-салезіянак.
 
Напрыканцы прагучаў спеў-малітва "Цудоўны вечар". Шчыра дзякуем за выдатнае выкананне і добры настрой, які падаравалі выканаўцы.
 
Матэрыял падрыхтавала Волга Перадкова
 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр