Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Ад чаго залежыць наша вечнасць?
Навіны
08.05.2012

З 5 па 6 мая 2012 г. айцамі салезіянамі былі арганізаваны рэкалекцыі аб добрай смерці (РДС). Праводзіліся яны ў Смаргоні ў Каталіцкім моладзевым цэнтры пры парафіі Святога Міхала Арханёла. Гэта ўжо трэцяя, заключная ў гэтым годзе, сустрэча РДС. У рэкалекцыях прымала ўдзел моладзь з Мінска і Смаргоні.

РДС – гэта час, калі малады чалавек спыняецца сярод сваіх шматлікіх спраў і абавязкаў, каб прааналізаваць свае адносіны да смерці.

Добрым прыкладам святога жыцця і правільных адносін да смерці з’яўляецца св. Дамінік Савіо.  Гэты маленькі святы, нягледзячы на свае 14 гадоў, успрымаў смерць як новае жыццё, як сустрэчу з Богам. А галоўнае —кожны дзень быў гатовы да сустрэчы са сваім Збаўцам.

На пачатку а. Іван Огар SDB звярнуў увагу ўдзельнікаў на значэнне штодзённага рахунку сумлення. Нам быў прапанаваны план рахунку сумлення св. Ігнацыя Лаёлы, як дапамога больш глыбока пазнаць сябе, паразважаць над узроўнем нашых адносін з Богам, над уменнем дзякаваць Яму і з даверам прымаць Яго волю.

Айцец Павел Шчарбіцкі SDB заклікаў задумацца над самой смерцю — адыходам з гэтага свету. Смерць, як падкрэсліў, – гэта непазбежнае, і толькі  сапраўдны хрысціянін можа з надзеяй і радасцю прыняць смерць, прыняць як Божы дар, і да гэтага трэба імкнуцца праз усё жыццё. Святы Ян Боска казаў: «Ад таго, як мы памрэм, залежыць наша вечнасць».

На заканчэнне рэкалекцый дк. Станіслаў Краўчанка пакінуў нам адну карысную думку: «Вельмі важна мець асабісты план духоўнага жыцця». Сапраўды, такі план дапаможа назіраць за ўзроўнем духоўнага развіцця, навучыць заўважаць дасягненні і падзенні.
Трэба памятаць, што толькі з Божай дапамогай мы можам дасягнуць святасці.

Матэрыял падрыхтавалі Алена Аўласевіч и Дзіяна Клімава

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр