Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Адбыўся візыт кардынала Т. Бэртоне у Серабранку
Навіны
26.06.2008

У суботу, 21 чэрвеня, наша парафія ўрачыста сустракала Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы Бэнедыкта XVI – Яго Эмінэнцыю Кардынала Тарчызіо Бертонэ.

Высокі госць наведаў нашу краіну з афіцыйным чатырохдзённым візітам, падчас якога прыехаў таксама і ў Серабранку. Мэтаю ягонага візіту да нас было асвячэнне краевугольнага каменя новага касцёла, які будуецца ў нашым мікрараёне, а таксама сустрэча з моладдзю – не толькі з Серабранкі, але з усёй Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Урачыстасць, якая праходзіла наўпрост на будаўнічай пляцоўцы, пачалася са святой Імшы, якую цэлебраваў Яго Эмінэнцыя Кардынал Казімір Свёнтэк.

Пасля Імшы адбылася урачыстая сустрэча Высокага госця, з традыцыйным хлебам-соллю.

Кульмінацыйным момантам стала цырымонія асвячэння вуглавога каменя касцёла. Затым прагучалі словы падзякі усім духоўным і свецкім асобам, якія дапамагаюць здзяйсняць гэтую літаральна гістарычную будоўлю (касцёл у Серабранцы – першы, які будуецца ў Мінску пасля стогадовага перапынку).

Пасля асвячэння распачалася малітоўная сустрэча Яго Эмінэнцыі з моладдзю.  Прадстаўнікі мінскіх парафій падрыхтавалі супольную праграму, падчас якой разважалі аб ролі моладзі ў сучасным свеце. Дэвізам сустрэчы было “Вы – сведкі Евангелля ў Духу Святым”.

Напрыканцы сустрэчы Яго Эмінэнцыя прамовіў казанне, скіраванае для маладых людзей, разважаючы аб пакліканні да хрысціянства і аб выкліках, якія падсцерагаюць хрысціянскую моладзь у сучасным свеце. Каб узмацніць веру, ён удзяліў усім прысутным благаслаўленне, ад свайго імя, і ад імя Яго Святасці. Мінская ж моладзь перадала для Пантыфіка пісьмовае запрашэнне як мага хутчэй наведаць нашу краіну.

 

Візіт у Беларусь найбліжэйшага супрацоўніка Папы Бэнедыкта XVI з’явілася для нашай краіны гістарычнай падзеяй, не маючай сабе падобных за ўсю нашу гісторыю. Будзем маліцца, каб у хуткім часе нас наведаў і сам Яго Святасць.

 

Складаем шчырыя словы падзякі ўсім, хто рыхтаваў гэтую ўрачыстасць, аказваючы тэхнічную і малітоўную падтрымку.

Наталля Жданоўская.

Глядзіце таксама: Фотасессія ўрачыстасці. 

 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр