Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Велікоднае чуванне
Навіны
08.04.2012
Калі скончылася Пасхальная Вігілія самыя ўстойлівыя вернікі засталіся маліцца на ўсяночным велікодным чуванні. Сярод удзельнікаў, колькасць якіх налічвала больш за  50 асобаў, прысутнічала як моладзь, так і  людзі сталага ўзросту.

Распачалася малітва з разважання перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, падчас якой вернікі, перапрашалі, прасілі, дзякавалі і праслаўлялі Пана Бога за Яго бясконцую міласэрнасць. Пасля невялікага перапынку распачалася малітва Крыжовага Шляху, падчас якой вернікі перапрашалі Пана за свае грахі, якімі прыбілі Езуса да крыжа. Моладзь тэатралізавана адлюстравала цяжар апошняга шляху Збаўцы на гэтым свеце. Кожную стацыю ўсе прысутныя ішлі за крыжом, разважаючы над мукай Хрыста за правіны свету. Малітва скончылася ля Найсвяцейшага Сакрамэнту 15-й стацыяй - Уваскрашеннем Хрыста.
 
Пасля, у якасці падзякі Богу, бала адмоўлена малітва Ружанца. Паміж часткамі ружанца вернікі дзякавалі Богу за атрыманыя ласкі, а таксама складалі свае інтэнцыі. Прыкметна, што людзі сталага ўзросту вельмі актыўна далучыліся да малітвы моладзі, адчувалася еднасць парафіі, еднасць парафіянаў розных пакаленняў.

Завяршылася чуванне малітвай Гадзінак аб беззаганным зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі.

Хацелася б выказаць словы удзячнасці ўсім тым, хто падрыхтаваў Малітву і ўдзельнічаў у Чуванні. Супольная начная малітва дапамагла больш поўна адчуць і зразумець радасную навіну ўваскрашэння Пана.
 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр